en

Ляшчун Мікола

Ляшчун Мікола

Мікола Ляшчун (Мікалай Міхайлавіч) нарадзіўся 8 студзеня 1955 года на Палессі, у вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёну Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1972 годзе працаваў грузчыкам на Мазырскім кабельным заводзе.

З 1973 па 1975 год служыў у войску.

У 1980 годзе скончыў факультэт перакладчыкаў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моваў.

Падчас вучобы ў 1979 годзе праходзіў стажыроўку ў Йенскім універсітэце імя Фрыдрыха Шылера ў Германіі.

З 1980 па 1983 год працаваў выкладчыкам нямецкай і англійскай моваў у Вышэйшай школе МУС БССР.

Зараз выкладае англійскую мову ў Лагойску.

Паэт, перакладчык. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар зборнікаў паэзіі “Палескія сны” (2007 г.), “Белая завея”(2009), друкаваўся ў калектыўным зборніку “Прайсці праз зону” (2001 г.).

У 1982 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” выйшаў з друку пераклад рамана нямецкіх пісьменнікаў Вільмаса і Ільзы Корн “Маўр і лонданскія гракі”. Друкаваўся ў альманаху “Далягляды” (1982).

У рэспубліканскім перыядычным друку неаднаразова змяшчаліся пераклады з нямецкай, польскай і украінскай моў на беларускую мову.

Пісаў апавяданні, гумарэскі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў абарону роднай мовы і захавання літаратурна-гістарычнай спадчыны.

Ляшчун Мікола :: Publications

pdf epub

Белая завея

Вершы, паэма
Ляшчун Мікола

“Белая завея” адкрвае ўнутраны свет паэта Міколы Лешчуна. Гэты філасофскі роздум пра найважнешыя каштоўнасці: маці, родную мову і родную зямлю. Паэт імкнецца паказаць чытачу, дзеля чаго ён прыйшоў у гэты свет, як ён шукае сваё месца і ў прасторы, і ў часе. Паэт-змагар, паэт-грамадзянін – вось асноўны...… More

pdf epub

Палескія сны


Ляшчун Мікола

Любоў да Радзімы i маці, свайго радзіннага куточка. роднай мовы — глыбокае, вялікае, светлае пачуццё. Яно натхняе кожнага паэта, выклікае жаданне паэтычным словам выказаць шчырую ўдзячнасць тым. хто цябе нарадзіў, узгадаваў, чые неабсяжныя прасторы вабяць сваёй непаўторнай прыгажосцю, чаруюць позірк...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org