Ларыса і Ян Геніюшы заставаліся грамадзянамі Чэхаславакіі да канца свайго жыцця
2024-12-31 12:18
Гэта сымбалічнае рашэнне!
ЧэшскЧэшскія ўлады выдалі сертыфікат аб грамадзянстве паэткі ія ўлады выдалі сертыфікат аб грамадзянстве паэткі Ларысы Геніюш і яе мужа Яна.
У дакумэнце Аддзелу па грамадзянству Дэпартаменту права і гандлю Абласнога аддзялення Паўднёва-Чэшскага краю сцярджаецца, што Ларыса і Ян Геніюшы атрымалі чэхаславацкае грамадзянства 4 ліпеня 1947 года і захоўвалі яго безупынна да канца свайго зыцця: Ян Геніюш - да 8 лютага 1979 года а Ларыса - да 7 красавіка 1983. Гэта абазначае, што пазбаўленне іх грамадзянства Чэхаславакі і перадача саветам як нібыта савецкіх грамадзян 12 жніўня 1948 году было незаконным.
Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш (з дому Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 году ў маёнтку Жлобаўцы (сёння гэта Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.) Скончыла Ваўкавыскую гімназію (1928). Узяла шлюб з Янкам Геніюшам і ў 1937 пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам.
У Празе Ларыса Геніюш пачала супрацоўнічаць з беларускай эміграцыяй, брала ўдзел у працы ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіва БНР. 5 сакавіка 1948 ў Вімперку разам з мужам была арыштаваная чэхаславацкімі уладамі, а 12 жніўня іх перадалі саветам. Утрымліваліся ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў міністр Дзяржбяспекі БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архівы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такі ж тэрмін быў асуджаны Я. Геніюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Інта і Абедзе (Комі АССР) і ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабілітавана, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо прайшлі з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасяліліся на радзіме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакі. Дом Геніюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзі Беларусі. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалі частымі гасцямі паэты і пісьменнікі, мастакі, навукоўцы.
Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гімназі, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях "Раніца", "Беларускі работнік", "Новы шлях" і інш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнік яе паэзі. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік "Невадам з Нёмана". Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы (апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталітарызму пасмяротна былі выдадзены найбольш поўныя і значныя зборнікі яе твораў. Пахавана ў Зэльве.
Цяпер Фонд Kamunikat.org разам з Цэнтрам Беларускай Культуры ў Беластоку рыхтуе да выдання ўспаміны Ларысы Геніюш па-беларуску і па-польску.
За вяртанне Ларысе і Яну Геніюшам чахаславацкага грамадзянства доўга змагаліся беларусы Чэхі.