- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Атрамантавая пляма на белай паверхні парты нагадвала профіль Гогаля. Нізкая грыўка, востры дзюбаты нос, вусы... Міхась столькі сёння глядзеў на гэтую плямку, што калі б зараз заплюшчыў вочы — усё роўна працягваў бы яе бачыць. Каб ён быў дзяжурным, дык зараз жа прыйшлося б узяць сцізорык і сашкрабаць аўтара Вія з фарбаванай дошкі. Але невядома, ці давядзецца яму, Міхасю Саколічу, толькі што выключанаму з піянераў, калі-небудзь навязаць на руку чырвоную павязку з надпісам «Дзяжурны». Чырвоная павязка — гэта ж давер, а ён даверу не варты. (фрагмент)