«Культурны супраціў» і санкцыйны ціск — ці ёсць ад іх вынік?
2021-04-30 14:38
З кожным днём у Беларусі павялічваецца колькасць песень “пратэсту” і колькасць палітвязняў, колькасць санкцый і колькасць асуджаных па “змагарскіх” артыкулах, колькасць напісаных вершаў ды пастаўленых спектакляў і колькасць расчараваных у магчымасці зменаў.
Як творчасць апошніх дзевяці месяцаў змяняе грамадства і саміх творцаў? Ці ўплываюць санкцыі на сітуацыю ў Беларусі? Што рабіць, калі перамовы з рэжымам так і не адбудуцца, і ці верыць у анансаваны “дзень Х”?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub
Мікалай Халезін.