Культавыя «Падарожжы Дылетанта» вярнуліся на YouTube
2025-05-26 15:48
Улюбёнае шоу ўжо не аднаго пакалення беларусаў «Падарожжы Дылетанта» абвясціла аб вяртанні. Юрась Жыгамонт зноў выправіўся ў вандроўку па гасцінцах Беларусі, заўважыў reform. news.
Новы выпуск праекта прысвечаны Гервятам. З экранаў зноў гучыць фірменнае вітанне вядоўцы:
«Шаноўнаму панству, дзень добры!
Мы зноў у падарожжы. А хто ў падарожжы бывае, той разум набывае.
Гэта, шаноўнае панства, мястэчка Гервяты, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Раней Вялікае Княства Літоўскае, а цяпер — Рэспубліка Беларусь».
Юрась Жыгамонт у саламяным капелюшы ў белым, летнім убранні распавядае пра гісторыю мястэчка на фоне неверагодных краявідаў.
Каманда адзначае, што выпускі будуць з’яўляцца штотыдзень.
Праект быў на паўзе некалькі гадоў.