«Куды коціцца сьвет». Пісьменьніца Таццяна Заміроўская пра тое, як прыдумляюць будучыню
2024-11-30 15:50
Ці можна сказаць, што творцы — пісьменьнікі, мастакі, стваральнікі кіно — прыдумляюць той сьвет, у якім мы жывём, у тым ліку новыя тэхналёгіі і сацыяльныя нормы?
Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае пісьменьніца Тацяна Заміроўская.
0:35 – Пра апавяданьне «Менавіта тое, чым падаецца», паводле якога маюць здымаць фільм. Як зьявіўся сюжэтны ход, калі людзей, якія адчуваюць настальгію за мяжой і якім у чужаземных краявідах мрояцца беларускія, тэлепартуюць у Беларусь
4:30 – Ці важна, каб фантастычныя элемэнты, датычныя тэхналёгій і таго, як працуе грамадзтва, былі «праўдападобнымі»
8:58 – Ці праўда, што зьмены і ў тэхналёгіях, і ў грамадзтве спачатку прыдумляюць не інжынэры ці палітыкі, а творцы, у тым ліку літаратары
10:12 – Як тэхналёгіі натхняюць творчых людзей у часы гістарычных траўмаў
12:01 – Ці сапраўды «збыліся» ўсе кнігі Віктара Марціновіча
14:03 – Ці магчымы быў бы інтэрнэт і штучны інтэлект у цяперашнім выглядзе бяз кніжак Уільяма Гібсана
15:31 – У якіх кнігах мы цяпер жывём і адкуль бяруцца дыстопіі
17:30 – Ці вучацца дыктатуры з кнігаў
19:20 – У якіх кнігах мы можам жыць неўзабаве
23:25 – Якія элемэнты ўласных кніг хочацца пабачыць у сьвеце навокал, а якія, наадварот, страшна некалі пабачыць
28:48 – Ці засталіся падставы для аптымістычнай думкі, што дыктатура паводле азначэньня прайграе лібэральнай дэмакратыі ў стварэньні новых тэхналёгій
31:45 – Наколькі палохае магчымае далейшае хуткае разьвіцьцё штучнага інтэлекту і чаму
34:20 – Ці апраўданы страх, што з дапамогай альгарытмаў чалавека ўжо можна разумець лепш, чым ён сам разумее сябе, і, адпаведна, ім можна эфэктыўна маніпуляваць
36:44 – Наколькі небясьпечна, што альгарытмы дапамогуць для розных людзей падабраць найбольш праўдападобную хлусьню