- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
– Баб, чаго мяне бацька так ненавідзіць? Баба Каця абірала маладую бульбу і, здалося, пытання не пачула – усё так жа старанна і спрытна церла нажом, галавы не павярнула: на твары ні жылка не варухнулася. Але Сяргей не стаў паўтараць сваё пытанне – ён дакладна ведаў, што бабуля яго пачула. І таму спакойна працягваў прывязваць гачык да вуды. Бацька быў учора. Добра выпіўшы, ён прыехаў сюды з нейкім сваім таварышам. Сяргей быў у двары – якраз чысціў рыбу, што налавіў у невялікай копанцы за бабуліным агародам. Меншую баба засмажыць, а што большая –Сяргей сушыць. Слаба бярэ карась у копанцы. Вось у рацэ, плотка, акунь, шчупак выходзіць на паляванне! На шчупака спінінг трэба, ды спінінг Сяргею паабяцаў адзін мясцовы даць на месяц… (фрагмент)