be
pdf

Крывінка 5 (45) 2009

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Будучыня - за намі! І ўсё ж, нягледзечы на перашкоды, у Бешанковічах існуе свая суполка сяброў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Яна збіраецца дапамагаць адбудоўваць дэмакратычнае грамадства на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў, патрыятызму, свабоды і сацыяльнай справядлівасці. Вельмі шкада, што сённяшняе грамадства далёка не такое, якое мне бачыцца ў светлых мроях. Што можна сказаць наконт грамадства, большая палова якога – сябры па бутэльцы. Такіх не хвалююць ніякія дэмакратычныя свабоды і каштоўнасці. Іх цалкам задавальняе сучасная ўлада, якая скрозь пальцы глядзіць на тое, што беларусы як нацыя выміраюць. Але яшчэ большай заганай сённяшняй улады з’яўляецца тое, што астатнія, непітушчыя, запужаныя ёй да дрыжыкаў у каленях. Сярод добрага дзесятка маіх сяброў-знаёмцаў, рэгулярных чытачоў “Крывінкі”, якіх я запрашаў папоўніць суполку, абсалютная большасць заяўляла прыкладна наступнае: “Разумееш, я то прынцыпіяльна не супраць, але ж пачнуцца рэпрэсіі на жонку, дзяцей. А я хачу пажыць спакойна.” Жывёльны страх перад уладай, страх згубіць працу, страх, які ўеўся ў глузды і не дае нармальна жыць – вось на што хварэюць сённяшнія непітушчыя Бешанковічы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2009-03
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2008-2010 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org