- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па інфармацыі, атрыманай “Крывінкай” са шматлікіх крыніц, у суботу 19-га снежня ў вёсцы Навасёлкі, на ферме, якая належыць сельгаспрадпрыемству Бачэйкава (цяперашняму "Бешанковічы-Аграсервіс"), загінула 44 галавы цялят. Яны былі забітыя разрадам электрычнага току. Чаму змагло здарыцца падобнае, што зрабілі з забітымі цялятамі і г.д. – невядома. Кажуць, нібыта іх вазілі на бешанковіцкую бойню. Нібыта частку яго сплавілі камерсантам. Куды тое мяса пойдзе, на якія мэты, хто яго будзе есці? Пытанняў шмат. Няма толькі адказаў. Хацелася б дастукацца да мясцовай улады, якая мусіць адвергнуць ці пацвердзіць інфармацыю. Зразумела, што хваліцца тут нечым. Але ж трэба набрацца мужнасці і давесці да жыхароў раёна праўду, якой бы горкай яна ні была. Трэба памятаць, што любая вялікая хлусня пачынаецца з хлусні маленькай. Або з замоўчвання той інфармацыі, якая паказвае ўладу ў нявыгадным для яе святле.