be
pdf

Крупчыцы. 1794 год

Бензярук Анатоль
Падзеі і памяць роднай гісторыі

Краязнаўца-літаратар Анатоль Бензярук, займаецца даследаваннямі гісторыі сваёй малой Бацькаўшчыны. Жабінкаўскі раён Берасцейшчыны ён знае, што называецца, навылёт. Не засталася незаўважанаў ніводная гістарычная падзея, ніводная будоўля ці помнік архітэктуры. Дапытлівы даследчык па крупінках, гартаючы старонкі архіўных дакументаў, гутарычы з людзьмі, сапастаўляючы факты, стараецца запісаць гісторыю свайго кутка. Кніга «Крупчыцы. 1794 год.» прысвечана аднаму з найбольш драматычных момантаў беларускай гісторыі. На падставе шматлікіх крыніц паказаны падзеі лета і восені 1794 года, якія разгортваліся на землях Берасцейшчыны. Тут вырашаўся лёс не толькі нацыянальна-вызвольнага паўстання, узначаленнага Тадэвушам Касцюшкам, не толькі Беларусі і Польшчы, але і ўсёй Еўропы. У цэнтры апавядання – знакамітая Крупчыцкая бітва, якая адбылася 17 верасня 1794 года на землях сучаснага Жабінкаўскага раёна Берасцейскай вобласці паміж паўстанцкім корпусам генерала Караля Серакоўскага і расійскімі палкамі генерал-аншэфа Аляксандра Суворава. У кнігу уключаны таксама архіўныя дакументы і прозвішчы афіцэраў, які прымалі ўдзел у апісваемых падзеях.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Бензярук Анатоль
Выдаўцы і выдавецтвы: ААТ Брэсцкая друкарня
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 2007
  • Рэдактар: Прыбытка Г.В.
  • Выдавец: ААТ Брэсцкая друкарня
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Грамадзтва
  • Copyright: © 2007 by Анатоль Бензярук
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: Л. М. Несцярчук (Брэст) – кандыдат гістарычных навук; С.У. Данскіх (Гродна) – кандыдат культуралогіі, дацэнт; Кніга публікуецца па рэкамендацыі кафедры методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна (загадчык кандыдат філалагічных навук, дацэнт У.А. Сенькавец) і аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама (начальнік В.В. Чапялевіч).
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org