- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння трохі страшылак, дарагія землякі. Той самы канец лютага, калі хочацца пачуць страшную і поўную таямніц гісторыю, каб у самы напружаны момант заплюшчыць вочы, а расплюшчыўшы, пабачыць: ужо вясна, то бок усё добра. Таму сёння запрашаем усіх паслухаць разам з намі сапраўдную гісторыю пра таямнічыя скарбы, якія доўгімі начамі бернардынцы спрабавалі дастаць з незвычайнай дамавіны. Хадзем, хадзем, ужо хутка вы пачуеце жудасны трэск, убачыце, як знікае святло, а пліта дамавіны зрушваецца, і гучыць вусцішны шэпт: “Спачывай у спакоі!”. Хто не з баязлівых, глядзіце наш сённяшні выпуск Край. BY. Як бы ні было страшна, варта паглядзець на месца, дзе стаяла сядзіба роду кавалераў найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Рэчы Паспалітай, пазнаёміцца з мясцовымі жыхарамі, каб усвядоміць: трэба берагчы тое, што маем. А яшчэ прайсціся сцежкамі, якімі ў ХІХ ст. з ахвотай шпацыравалі найлепшыя прадстаўнікі ліцвінскай інтэлігенцыі! Да вясны – сцежкамі роднага краю. Хадзем, беларус, хадзем… Нас чакае Беніца.