be
Край.BY. Месца, дзе пішуцца “нобелеўскія” творы

Край.BY. Месца, дзе пішуцца “нобелеўскія” творы

Харланчук Павал

Ва ўлюблёнае месца лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыка Сянкевіча можна ехаць па-рознаму. Для вечных вандроўнікаў-беларусаў ёсць два папулярныя варыянты: экстрэмальна з Вільні (наўпрост на ўсход, праз лясы, пушчы і памежны кантроль) і болей цывілізавана з Мінска (праз Варняны без мяжы і клопату). Наш фільм дапаможа адказаць на пытанне, што ж натхніла ў Дубніках Генрыка Сянкевіча на напісанне бессмяротнай трылогіі, якая прынесла Нобеля яе аўтару. Але вы пабачыце не толькі ціхуткую сядзібу, векавыя дубы, будзе яшчэ шмат цікавага, бо гісторыя Дубнікаў, як і гісторыя любога беларускага мястэчка, багатая на яскравыя падзеі і слаўныя імёны. Тут адбылося і залічэнне прадстаўніка мяшчанства ў шляхту, і сталенне будучых ганаровых грамадзянаў Грэцыі, і шмат шмат шмат іншага. Былі і прыкрыя гісторыi, як судовыя хабарніцтвы пры царскай уладзе, але якая гісторыя без гэтага…



Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Будзьма беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Край.BY
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-12-19
  • Рэдактар: Харланчук Павал
  • Выдавец: Будзьма беларусамі!
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2012-2013 by Будзьма беларусамі!
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org