- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    Праект «Край.BY» — як амерыканскія горкі: то на ўсход, то на захад, то ўніз, то ўверх. А потым, як праімчыш і аддыхаешся, хочацца аднаго — абавязкова паўтарыць гэты заезд ізноў! Гэтым разам на інтэлектуальным атракцыёне мы дазнаемся пра першы феерверк у гісторыі Беларусі, убачым месца, дзе працяглы час кватараваў расійскі цар Пётр І, і прагуляемся вулачкамі адзінага горада Усходняй Беларусі, дзе хоць і на кароткі час, але перамагло паўстанне Кастуся Каліноўскага! Паехалі! Горкі чакаюць!