- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віншуем, спадарства, мы перажылі канец свету недарэмна — праект Kрай.by яшчэ не паказаў і паловы непаўторных мясцінаў нашае Радзімы! Сёння каманда праекту выпраўляецца на мяжу Беларусі і сягае cамага краю ўяўленняў пра фантастычныя магчымасці айчыннага дойлідства. Мы едзем у месца, з якім неразрыўна звязаны адзін з нямногіх беларусаў, чыім iмем называюць горныя хрыбты і ўнікальныя віды раслінаў. Знайсці гэтае месца самому часам не так і проста, бо нават сучасныя навігатары часцяком даюць збой пры ягоным пошуку. Між тым, кожны, хто знайшоў ды пабачыў на ўласныя вочы векавую прыгажосць касцёла Святой Тройцы і прайшоўся між анёлаў ды літоўскіх крыжоў касцельнага саду, ужо мае патэнцыял стаць новым Iгнатам Дамейкам. А хто не пабачыў, гайда з намі, магчыма, новы нацыянальны герой якраз сярод нас!