Котка: займацца любімай справай на сваёй зямлі і быць адкрытымі ўсяму свету
2021-06-26 12:36
У эфіры Еўрарадыё — хросная маці беларускага стрыт-арту, заснавальніца і куратарка беларуска-бразільскага фестывалю вулічнай культуры Vulica Brasil Міла Котка.Імкнучыся ў будучыню, нам нельга забываць пра традыцыі беларускага народа. Страціўшы гістарычную памяць, забыўшыся пра традыцыі і адмовіўшыся ад беларускай мовы, мы страцім сувязь са сваёй зямлёй. А гэту сувязь губляць нельга ні ў якім разе, нават выпраўляючыся ў светлую касмічную будучыню, перакананая Міла Котка.
Пра тое, чым падобныя беларусы і бразільцы, чаму для нас важныя любоў і салідарнасць, а таксама пра яе “краіну-ўтопію Беларусь” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з
Мілай Коткай.