- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раскошную залу рэстарану «Мроя» шчодра залівала мяккае сьвятло вечаровага сонца. Усе сталы былі занятыя. Між імі ўвішна снавалі гнуткія афіцыянты з падносамі, расстаўлялі стравы і пітво, бралі заказы, прыветна ўсьміхаліся заўсёдным кліентам і час ад часу пазіралі ў бок дзьвярэй, дзе засунуўшы левую руку ў кішэню пінжаку, а далонь правай, па-напалеонаўску, за крысо, ганарыста прыўзьняўшы галаву, стаяў мужчына ў строгім чорным гарнітуры. Густыя, зьлёгку пасівелыя валасы ахіналі яго прадаўгаваты, халодны твар, хваліста спадалі на плечы і разам з іранічным выгінам тонкіх вуснаў і строгім позіркам надавалі ўсёй постаці шляхетнасьць і ўладарную велічнасьць. (фрагмент)