- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уручэнне літаратурнай узнагароды часопіса «Дзеяслоў» адбылося 2 красавіка ў Мінску. Галоўная інтрыга вечара была забітая за два дні да ўручэння прэмій – рэдакцыя часопіса яшчэ ў сераду паведаміла, хто атрымаў прэмію. «Сёлета абышліся без канвертаў!» – так акрэсліў гэта галоўны рэдактар «Дзеяслова» Барыс Пятровіч. Каментуючы такое рашэнне, ён жартаўліва спаслаўся на тое, што арганізатары не хацелі, каб намінанты хваляваліся. На самім жа ўручэнні прысутнічалі толькі лаўрэаты і іх сябры, супрацоўнікі часопіса і нешматлікія журналісты – усяго каля пятнаццаці чалавек