Кніга Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» — у шортлісце міжнароднай прэміі
2023-08-19 13:05
У шортліст Міжнароднай літаратурнай прэміі 2023 года за сучасную замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову, увашла кніга Евы Вежнавец (сапраўднае імя Святлана Курс) "Па што ідзеш, воўча?" у перакладзе Ціны Вюншман. Пра гэта ў сацсетках паведамляе жаночая выдавецкая ініцыятыва "Пфляўмбаўм".
Прэмію з 2009-га штогод прысуджае "Дом культуры свету" і фонд "Elementarteilchen". Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20 000 еўра, перакладчыкі — 15 000 еўра.
На конкурс быў пададзены 151 твор, журы выбрала восем найлепшых. Пераможца прэміі будзе абвешчаны 9 верасня ў Гамбургу.
За кнігу "Па што ідзеш, воўча" Ева Вежнавец атрымала беларускую літаратурную прэмію Ежы Гедройця ў 2021 годзе. Еўрарадыё прадстаўляла аўдыяверсію рамана.