Кніга Алеся Бяляцкага даступная для замовы ў краінах Еўропы
2023-07-23 16:39
Кніга Нобелеўскага лаўрэата міру Алеся Бяляцкага, якую выдаў Беларускі ПЭН, цяпер даступная для замовы ў краінах Еўропы, у тым ліку ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Нямеччыне. Кніга з’явілася на розных платформах інтэрнэт-гандлю, у тым ліку і на Allegro.
Пра кнігу кажа старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай:
– Хочам зрабіць прэзентацыі ва ўсіх месцах, дзе ёсць беларуская дыяспара, каб гэтую кнігу даставіць беларусам па ўсім свеце. І, канешне, працуем над тым, каб гэтая кніга перакладалася на іншыя мовы, толькі нашая мэта, каб яна не проста пераклалася і дзесьці ляжала на складах, наша мэта, каб яна распаўсюджвалася, таму тут вельмі важная супраца з выдавецтвамі, якія маглі б гэта арганізаваць – нармальны працэс перакладу, выдання і распаўсюду кнігі. І, канешне, для нас усё ж такі кніга Бяляцкага гэта не толькі пра Бяляцкага – гэта магчымасць гаварыць пра ўсіх іншых палітычных вязняў.
Гэтая кніга – не толькі гісторыя асабістага змагання Алеся Бяляцкага, але і заклік да абароны правоў чалавека і веры ў вольную Беларусь.
Апошнія старонкі запісаў датуюцца красавіком 2021 года, калі Алеся Бяляцкага выклікалі на допыт у КДБ. Сёлета ў сакавіку Алесю Бяляцкаму прысудзілі 10 гадоў турмы.
Беларускае Радыё Рацыя