Кіно падчас рэпрэсій: ці магчыма сёння здымаць праўдзівае кіно?
2021-09-06 19:00
Напярэдадні выбараў 2020 года кінадакументаліст Максім Швед пачаў здымаць свой новы фільм — пра жыццё і працоўныя будні двух таксістаў. Працягваліся здымкі і ў першыя паслявыбарчыя дні жніўня. І ў выніку Максім Швед апынуўся там, дзе давялося пабываць тысячам беларусаў, — за кратамі.
Ці чакаў, што праца над фільмам скончыцца затрыманнем і суткамі? Як склаўся лёс яго герояў-таксістаў? Што сёння адбываецца з айчыннай кінадакументалістыкай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кінадакументаліст Максім Швед.