Хто абароніць праваабаронцаў і ці ёсць каму іх замяніць
2021-07-15 16:55
14 ліпеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі ў праваабарончыя і іншыя няўрадавыя арганізацыі ў Мінску і рэгіёнах. Ператрусы прайшлі ў офісах БАЖ, Беларускага Хельсінкскага камітэта, лабараторыі "Новак", пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" і яшчэ больш як дзясятка іншых арганізацый, а таксама дома ў актывістаў.
Паводле звестак праваабаронцаў, былі затрыманыя больш за 10 чалавек, у тым ліку кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі.
Чым праваабарончыя арганізацыі не дагадзілі беларускаму рэжыму? Ці магчыма абараніць правы людзей у краіне, дзе “часам не да законаў”? Хто цяпер абароніць саміх праваабаронцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта
Алег Гулак.