- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ева была «пакаёвай кветкай», калі пазнаёмілася з Адамам. Нават дзіўна, што яны сустрэліся, што іх лёсы і душы перасякліся ўвогуле, бо ўсход з захадам перасячыся не можа апрыёры. Зрэшты, хто з іх атаясамліваўся з усходам, а хто з захадам — заставалася задачай з двума невядомымі. Яны настолькі часта мяняліся месцамі, што і самі заблыталіся ў баках свету, як ва ўраўненні, рашыць якое не ўяўлялася магчымым, бо і яна, і ён з матэматыкай не сябравалі з самага дзяцінства, нават наблізіцца да пясочніцы, у якой корпаліся з такімі ж безгаловымі і спрабавалі пясок на смак, а той храбусцеў ад задавальнення на малочных зубах, не дазвалялі, праганялі, бы блыхастую кошку з бяльмом на зялёным воку. (фрагмент)