Халезін пра «Дзікае паляванне» ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатра
2023-09-27 14:52
Опера “Дзікае паляванне караля Стаха” ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатра, гледзячы па водгуках тэатральных крытыкаў і шараговых гледачоў, нарабіла шуму ў тэатральным Лондане. І ў чарговы раз прыцягнула ўвагу да Беларусі і таго, што ў нашай краіне адбываецца. Іншая справа, на якія дзеянні гатовая міжнародная супольнасць, каб паспрыяць змене гэтай сітуацыі…
Якія ацэнкі дае крытыка працы Свабоднага тэатра і ці змяніліся яны пасля таго, як сціхлі першыя пасляпрэм’ерныя эмоцыі? Ці сапраўды атрымалася не толькі зрабіць добрую пастаноўку, але і прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і ці дапаможа гэта неяк вырашэнню “беларускага пытання”? Што адбываецца на “санкцыйным фронце” і што робіцца для супрацьдзеяння абыходу санкцый Беларуссю?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.