Кацярына Ваданосава расказвае пра музыку і музычныя артэфакты часоў ВКЛ
2023-05-14 20:38
Гэтай тэмай Кацярына Ваданосава – як яна сама гаворыць – займаецца ўпарта і даволі доўга. Гэтай тэме, у тым ліку была прысвечаная яе дыпломная праца.
Але з лекцыяй пра музычную культуру Беларусі часоў Вялікага Княства Літоўскага публічна выступіла яна ўпершыню падчас аднае з сустрэчаў Беларускага Гістарычнага Клубу Beer&History ў Беластоку.
Калі вам цікава, які замежны даследчык музыкі часоў ВКЛ завяшчаў пахаваць сябе ў Беларусі, слухайце сюжэт Яраслава Іванюка.