Восень патрыярха

раман

Маркес Габрыель Гарсія

«Восень патрыярха» — раман пра ўніверсальныя паняцці ўлады і адзіноты. «Паэтычная проза» нобелеўскага лаўрэата Габрыеля Гарсія Маркеса прадстаўляе даўжэзнае жыццё самотнага кіраўніка каралеўства смутку і тугі, які пад ціскам сваёй неабмежаванай улады становіцца яе вязнем. Ад міласэрнасці да падману, ад добразычлівасці да гвалту, ад страху перад Богам да надзвычайнай жорсткасці... Патрыярх, ён жа генерал сусвету, увасабляе найлепшае і на... More »


Выбранае

Ільяшэвіч Хведар

"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама ўнікальным эпісталярыем другой паловы 1940-х гг. Уключаныя ў зборнік тэксты маюць паспрыяць вяртанню спадчыны Хведара Ільяшэвіча ў айчын... More »


Выбранае

Акіншэвіч Леў

"Выбранае" Льва Акіншэвіча (1898–1980) — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка. Усё гэта складае беларускую частку навуковага, творчага і дакументальнага даробку Льва Акіншэ... More »


Выбранае

Тумаш Вітаўт

Кніга «Выбранае» Вітаўта Тумаша – пятая кніга з падсерыі «Спадчына: агледзіны» серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» – складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910-1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзенасці Францыска Скарыны ды кн... More »


Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, суправаджальныя тэксты, агульнае рэдагаванне, каментары

Чацвёртая кніга ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага мінулага і сучаснасці. Многія артыкулы, успаміны, развагі, інтэрв’ю, змешчаныя на іх старонках, важныя і актуальныя да сёння. ... More »


Галс

Аповесьць з 1734 году

Ліцьвін Аркадзь

Аркадзь Ліцьвін (Жукоўскі): "Галс – гэта псеўданім аднаго з герояў рамана. У аснове ляжаць сапраўдныя факты. Каралём тады быў абраны Ляшчынскі, адны былі за яго, другія – супраць, умяшалася, як заўсёды, Расія, і сюды з’явіліся царскія войскі. Вакол гэтага і разгортваецца інтрыга. Галоўны герой становіцца на чале канфедэрацкага атрада. Ідэя, якую я праводжу ў гэтым і ў іншых сачыненнях – вяртанне беларускай шляхты беларусам. Вельмі стара... More »


Гаспадыня восеньскага дому

Сапач Тацяна

Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое XX стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі. More »


Гісторыя Гародні

(1919–1991)

Акерман Фелікс

Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ стагодзьдзя з гледзішча культурнай антрапалёгіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якай аўтар ставіцца падкрэсьлена крытычна. Адказ на пытаньне, як узьнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармаваньня трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на стыку трох краін — Бела... More »


Гэй Бэн Гіном

раман

Някляеў Уладзімір

«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». I аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы. More »


Дзе расце пячэнне?

Татарнікава Святлана

Вясёлая і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як на нашых сталах з’яўляецца смачнае пячэнне. More »


First   Previous   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12]   Next   Last