![]() |
![]() |
У гэтым нумары: "Выбары прэзыдэнта крэолаў" Валера Булгакава, "Пасткі на хайвэі постмадэрнізму" Данілы Жукоўскага, "Аляксандар Лукашэнка і беларусы ў люстэрку анэкдотаў" Амандзіна Рэгамэ, агляды і рэцэнзіі Леаніда Галубовіча, Паўла Абрамовіча, Генадзя Туровіча, Уладзімера Сакалоўскага і інш. Болей »
Цэнтральная тэма нумара — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У выданні ўпершыню змешчана каля паўтысячы ўнікальных фотаздымкаў з часоў апошняй нямецкай акупацыі. Друкуюцца таксама каляровыя нацысцкія прапагандысцкія плакаты на беларускай мове. Сярод публікацый адзначым даследаванні “Горад Менск пад нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Праваслаўная царква ў Беларусі за нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Антысэмітызм у савецкім партызанскім р... Болей »
Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)" і Ігнацыя Яцкоўскага "Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды". Таксама ў нумары:... Болей »
Цэнтральная публікацыя нумару больш як на 300 старонак — "Кароткі нарыс беларускага пытаньня". Гэта пераклад працы, якая выйшла друкам у 1928 г. у Варшаве і была прызначаная для службовага карыстаньня агентаў польскіх спэцслужбаў. Кніга прэзэнтуе найбольш поўны збор дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху таго пэрыяду. Таксама ў нумары: дасьледаваньне Элісы Бэмпард "Ідышысцкі экспэрымэнт у савецкім Мен... Болей »
У гэтым нумары: аналітыка Віталя Сіліцкага "Сьцеражыся народу" (навеяна падзеямі "цюльпанавай" рэвалюцыі ў Кіргізстане), а таксама рэцэнзія "Страшная будучыня Захаду" на новыя кнігі па геапалітыцы. Алясксандра Батура піша пра "Тэорыю і практыку імпэрскага адраджэньня". Сярод гістарычных публікацый — дасьледаваньне «Мы» ці «яны»? Беларусы і імперская Расія ў 1863–1914 гг. Тэадора Ўікса і рэцэнзія Андрэя Катлярчука "Нашы забойцы і правед... Болей »
Нумар адчыняецца рэакцыяй Аляксандра Батуры на "памаранчавую рэвалюцыю" ўва Ўкраіне "Тры памаранчавыя высновы". Сярод аўтараў нумару — Віталь Сіліцкі, Сяргей Дубавец, Імануіл Валерстайн, Зьбігнеў Бжазінскі, Фрэнсіс Фукуяма і іншыя. Болей »
У гэтым нумары: "Амэрыканскі дзёньнік" Славаміра Адамовіча, вершы Алеся Разанава і Усевалада Гарачкі, апавяданне Уладзімера Арлова "Маша і Мядзьведзі" і г.д. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Мікалай Букчын, Сямён Букчын, Іван Міцін, Мікола Рабчук, Сяргей Балахонаў і інш. Болей »
З прадмовы да нумара: "Украінскі нумар “ARCHE” паўстаў найперш з практычнай патрэбы: даць беларусам прыклады таго, як можна пісаць, дасьледаваць, аналізаваць, мысьліць у сытуацыі, набліжанай да бепарускай. Па-другое, з корці адкрыць для нашых людзей кірунак найноўшага ўкраінскага мысьленьня, самабытнасьць украінскае літаратуры апошніх гадоў. Па-трэцяе, з ахвоты зьмяніць вобраз Украіны ў вачах беларускага чытача". У нумары публікуюцца ар... Болей »
У гэтым нумары: "Скрына і ананасы" Аляксандра Надсана, "Вайна з беларускай гісторыяй" Генадзя Сагановіча, "Эканамічны нацыяналізм супраць культурнай экспансіі" Валера Булгакава, "Пачаткі беларускай сеціратуры" Алісы Бізяевай і г.д. Сярод аўтараў нумара — Лявон Юрэвіч, Аляксей Знаткевіч, Юлія Андрэева, Алесь Эроціч і інш. Болей »
У нумары друкуецца заканчэньне перакладу на беларускую мову рамана ўкраінскага пісьменьні Любка Дэрэша "Культ". Яшчэ ў выпуску: артыкул нямецкага гісторыка Томаса М.Бона "«Супраціў» і «сваволя» ў Менску. Адпорныя паводзіны ў Савецкім Саюзе" пра грамадзянскую актыўнасьць у паваеннай Беларусі, рэцэнзіі Алеся Пашкевіча "Гарадзенскі ўнівэрсытэт у багне крывадушнасьці і цынізму" пра нізкія стандарты акадэмічных дасьледаваньняў у галіне гуман... Болей »