![]() |
![]() |
Мэта практьткума – падрыхтаваць студэнтаў да засваення курсаў беларусазнаўства. Пасля кароткіх тлумачэнняў і даведак даюцца разнастайныя пісьмовыя і вусныя заданні. Вялікая ўвага ўдзяляецца не толькі арфаграфіі і пунктуацыі, а і словаўжыванню, культуры мовы. Болей »
Што аб'ядноўвае гэтыя, здавалася б, несумяшчальныя паняцці ў адным загалоўку? Яны факусіруюцца ў выдатнай асобс М. Ф. Ястрэбскага {1808-1874), ураджэнца Рэчыцкага павета, лаўрэата Дзямідаўскай прэміі, інжынера-будаўніка, аўтара першага ў Расіі курса практычнай механікі і разам э тым таленавітага літаратара. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У хрэстаматыю ўключакы творы, якія вывучаюцца ў дзіцячым садзе і пачатковых класах школы: казкі, апавяданні, вершы, загадкі, калыханкі, забаўлянкі і інш. Адрасавана выхавальнікам ясляў-садоў, настаўнікам, бацькам, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і студэнтам педагагічных ВНУ. Болей »
Паважаны чытач! Прапануем табе сціплыя вершы чэрыкаўскіх Паэтаў. Паэтаў з вялікай літары. Так так, менавіта з вялікай, бо рэчаіснасць, на жаль, не пакідае вялікіх шанцаў для творчасці, яна скажае само разуменне творчасці. Нівелір бяздушасці, жорсткасці і прагматызму ўносіць свае невясёлыя карэктывы ў наша жыццё, ламае яго срадвечны сэнс. Сапраўдная Думка нібы завісла на самых задворках каралеўства крывых люстраў, нібы згубілася сярод кр... Болей »
У першую кнігу вядомага пралетарскага паэта Усевалада Гарачкі ўвайшлі вершы розных гадоў. Настраёвая разнастайнасць надае “песням” часам рэвалюцыйную, а часам лірычную дынаміку гучання. На жаль, у гэтае выданне аўтар па ўласных эстэтычных меркаваннях адмовіўся ўключыць большасць вершаў з цыкла “Новая Ленініяна”. Што, на думку рэдакцыйнай калегіі кніжнай серыі “Другі фронт мастацтваў”, не надае “песням” шарму... Але тым не менш паверым а... Болей »
Шмат у якіх краінах свету царква адыграла важную і станоўчую ролю ў фарміраванні грамадзянскай супольнасці. Таксама і ў Беларусі, дзе не ў зусім станоўчую ролю ў развіцці грамадства адыграла Расейская праваслаўная царква. Але нельга пакінуць у баку і шэраг іншых цэркваў, якія не толькі прапаведавалі, але і ўплывалі на шырокую грамадскую свядомасць. Менавіта гэтыя ўплывы высвятлялі шматлікія даследчыкі, сярод якіх Алег Латышонак і Станіс... Болей »
Кіраўніцтва РПЦ дэманструе сёньня поўную няздольнасьць да гэтак неабходных царкве рэформаў, а спробы царкоўнага адраджэньня здолу, з боку грамадаў, шараговога духавенства, цывільных людзей, жорстка спыняюцца царкоўным начальствам. Каб зразумець прычыны гэтага, трэба ведаць гісторыю праваслаўя ў СССР. А яна як раз замоўчваецца або ўсялях скажаецца царкоўнымі ерархамі дзеля ўтрыманьня ўлады. Памагчы чытачу, мала знаёмаму з трагічнаю гісто... Болей »
Такую краіну марна шукаць на карце свету. Яна існуе толькі ва ўяўленні, у фантазіі, у кнізе. Краіна хлудаў – вымысел, але не толькі. Гэта збіральны вобраз усяго таго, што не чужое чалавечым захаванням. Тут у выпуклым вобразе паказаны ўсе хібы, недахопы, усе перагібы кожнай улады. Кожны персанаж – зборны вобраз, які адлюстроўвае найбольш ірацыянальныя рысы характару. Тут няма станоўчых герояў. Тут пачвары, вычварэнцы, якія знайшліся усе ... Болей »
Дваццатае стагодзьдзе шмат у чым зьмяніла нашае жыцьцё, зрабіўшы яго больш мабільным і віртуальным. Зараз цяжка ўявіць сабе нашае існаваньне без электроннага сеціва. Дарэчы, наш праект таксама пачынаўся й працягвае сваё жыцьцё ў Сеціве (www.praunik.org). Таму ў гэтым нумары мы вырашылі скіраваць ўвагу перадусім на “электроннае” права, то бок на месца сутыку права ды сфэры найноўшых электронных тэхналёгіяў. З аднаго боку, разьвіцьцё Інтэ... Болей »
Юрыдычны часопіс “Праўнік” первясткова паўстаў як on-line праект у лістападзе 2004 году зь ініцыятывы шэрагу студэнтаў ды асьпірантаў права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, што імкнуліся такім чынам хаця б неяк запоўніць нястачу якаснай праўнай інфармацыі на дзяржаўнай беларускай мове. Аднак ужо праз паўгады функцыянаваньня ўэб-бачынкі часопіса выявілася відавочнай неабходнасьць пашырэньня праекту коштам выпуску друкаванага выданьн... Болей »