![]() |
![]() |
Клюб гарадзенскіх паэтаў ня ёсьць творчаю суполкаю. І няма, бадай, жаднага паэтычнага прынцыпу, які мог 6ы злучыць гарадзенскі клюб у дітаратурны кірунак. Хіба толькі прынцып Гобса — вайна ўсіх супраць усіх — можа паяднаць гэты дзіўны клюб. Кожны аутар становіць сабою замкнёную манаду, або — кляштар зь няпісаным статуталі. Але ж клюб гарадзенскіх паэтаў існуе аб'ектыўна, складаючы сабою ці то — жывы атам з супраціўнымі энэргіямі, ці — с... Болей »
Ініцыятарам стварэньня "Партрэтаў віленчукоў" была пісьменьніца Зоська Верас. Яна пачала зьбіраць жыцьцяпісы людзей заслужаных для беларускай культуры, але няслушна забытых. Працу Зоські Верас падхапіў Лявон Луцкевіч. Ён падрыхтаваў 50 партрэтаў беларускіх дзеячоў, жыцьцёвы й творчы шлях каторых быў цесна зьвязаны зь Вільняй. "Дамалявала" партрэты ягоная жонка ды спадвіжніца Галіна Войцік. Апошні, пяцьдзесят першы, "партрэт віленчука", ... Болей »
Станіслаў Станкевіч (1886-1964) быў ведамы ў Вільні міжваеннага пэрыяду, як уласьнік беларускай кнігарні, кнігавыдаўца, асьветнік, паэт. Выдаў два прыжыцьцёвыя зборнікі паэзіі "Сьмех ня грэх" (1926) і "З майго ваконца" (1928). Але большасьць з ацалелых вершаў С. Станкевіча захавалася ў ракапісах, у сямейным архіве ягоных дзяцей Міраславы Русак і Яраслава Станкевіча. Кніга складаецца з успамінаў Міраславы Русак пра жыцьцёвы й творчы лёс ... Болей »
У дапаможніку прапануюцца ўзоры лялек, выкананыя ў тэхніцы мяккай цацкі. Адзенне лялек распрацавана паводле беларускіх народных і гістарычных строяў, цацкі — па беларускіх народных казках, абрадах, звычаях. На ўсе лялькі дадзены выкрайкі і падрабязнае апісанне іх выканання. Для бацькоў і дзяцей, выхавацеляў і выхаванцаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Болей »
"Паглядзеў кіно / Дый зноўку / Ясь шкадуе / Ў лесе воўка. / Не, няпраўда, / Ён — не злыдзень, / Ён галодны / Цэлы тыдзень / Без нары ён, / Без бярлогі, / Яго кормяць, / Кажуць, ногі. / Эх, забег бы /Ён да Яся — / Мама смажыць / Бульбу з мясам. (А. Пісьмянкоў: Ясеў воўк) Болей »
Зборнік "Лясныя песні", які выдаваўся у 197О годзе, атрымаў прызнанне сярод шырокага кола чытачоў. У ім былі змешчаны вершы, песні, прыпеўкі, гумарэскі, запісаныя ў час Вялікай Айчыннай вайны самімі беларускімі партызанамі. Гэта кніга выходзіць у свет другім, дапоўненым выданнем. Болей »
Кніга Юрыя Гардзеева – першая такога кшталту публікацыя пра горад над Нёманам. У кнізе падрабязна даследуецца гісторыя развіцця горада, планіроўка і забудова. Аўтар на аснове архіўных дакументаў адсочвае тапаграфію гарадзенскіх вуліц і плошчаў. Падрабязна апісвае гісторыю і шлях тапанімікі кожнай вуліцы, кожнага гарадскога пляца. Даследуе саслоўныя і маёмасныя адносіны жыхароў у розных перыядах гісторыі. Апісвае шляхецкія сядзібы, улада... Болей »
У кнізе асвятляецца стан эканамічнага і культурнага развіцця горада Магілёва на пачатку і напрыканцы XX стагоддзя, лёс культавых пабудоў. Апублікаваны 77 фотавыяў Магілёва пач. XX ст. з адначасовым адлюстраваннем гэтых мясцін на сённяшні дзень. Для настаўнікаў, гісторыкаў, мастакоў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Магілёва. Болей »
У манаграфіі асвятляецца гісторыя матэрыяльнай і духоўнай культуры Магілёва ў ХІІ-ХУШ стст. Грунтуючыся на археалагічных і пісьмовых крыніцах, аўтар ахарактарызаваў генезіс гарадскога комплекса, гістарычную тапаграфію і забудову Магілёва, культурныя сувязі і заняткі яго жыхароў. Упершыню ў беларускай гістарыяграфі ізроблена спроба аналізу важнейшых бакоў ментальнасці гараджан і гарадской штодзённасці ў ХУІ-ХУІІІ стст. Для археолагаў, г... Болей »
У кнігу ўвайшлі пытанні і адказы па гісторыі і культуры горада Магілёва і наваколля з моманту заснавання горада і да сучаснасці. Разлічана на настаўнікаў, навучэнцаў школ, усіх тых, хто цікавіцца гісгорыяй роднага краю. У кнізе выкарыстаны ў якасці ілюстрацый фотаадбіткі з гравюр, паштовак і фотаздымкаў канца XIX — пачатку XX стст. з фондаў музея гісторыі Магілёва. Болей »