![]() |
![]() |
Шаноўнае спадарства! Вітаем вас са старонак 8-га нумара часопіса "Лідскі летапісец". Як вы, нагоўна, ужо заўважылі, мы некалькі змянілі дызайн часопіса, увялі тытульную старонку, выдзелілі асобна вокладку. Агульны аб'ём павялічыўся на чатыры старонкі. Гэтым нумарам мы завяршасм першы этап выдання нашага часопіса-этап, можна сказаць, станаўлення. На гэтым этапе была выпрацавана канцэпцыя часопіса. Мы дабіліся рэгістрацыі ў Дзяржкамдруку ... Болей »
Шаноўнае спадарства. Нарэшце паспяхова завяршылася барацьба рэдакцыі часопіса "Лідскі летапісец", Лідскай арганізацыі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і грамадскасці горада за рэгістрацыю нашага часопіса. Нягледзячы на жорсткі супраціў Лідскага гарвыканкама 29 чэрвеня 1999 года часопіс "Лідскі летапісец" быў зарэгістраваны Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па друку і Валеры Сліўкін, старшыня Лідскай арганізацыі Тавар... Болей »
Паэзіі Міхася Башлакова ўласцівы адкрытасць і эмацыянальнасць. Паэма «Лілея на цёмнай вадзе» — гэта горкая праўда пра чарнобыльскую трагедыю. Перш чым надрукаваць паасобныя ўрыўкі, паэт чытаў яе ў шматлікіх аўдыторыях роднай Гомельшчыны, даносячы да людзей тое, пра што тады ні пісаць, ні гаварыць не дазвалялася. Магчыма, пагэтаму слухачы ўспрымалі паэму зацікаўлена, усхвалявана, суперажываючы шчырым, балючым радкам, у якіх білася, крыча... Болей »
У аснову працы легла меркаванне, што базісным у лірьічнай мініяцюры з'яўляецца спецыфічны тып мастачкага мыслення, які характарызуецца рознымі даследчыкамі як лірыка-рамантычны, лірыка-філасофскі альбо эсэістычны. Праца складаецца з дзвюх частак. У першай даюцца тэарэтычныя звесткі аб гісторыі і своеасаблівасцях жанру. Другую складаюць тры раздзелы, дзе паслядоўна разгледжана развіццё беларускай мініяцюры на працягу XX стагоддзя. Болей »
Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. Болей »
Яшчэ адносна нядаўна, у 50-я гады ХХ-стагоддя практычна не было іншай сувязі паміж людзьмі, якія жылі далёка адзін ад аднаго, як толькі традыцыйная паштовая сувязь. Дарэчы, у даследаваннях гісторыкаў перыяду не толькі ХХ ст., але і ранейшых часоў, значнае месца адводзіцца карэспандэнцыям. Таму што пісьмо гэта не толькі паведамленне пра надзённыя справы, але яшчэ і абмен думкамі, меркаваннямі. У лістах часам сабраны ўвесь унутраны свет, ... Болей »
Як нястомны выдавец, рупны кніжнік, Уладзімір Сіўчыкаў ведае розьніцу паміж „складаньнем кніг” і складаньнем кнігі. Той адзінай, якая ня збор твораў, ня зборнік, не „Выбранае”, не анталёгія, але гэта твая кніга, чытаць якую ня стомяцца ані твой брат, ані твой рэдактар, ані ты сам. Якую можна падараваць жонцы, брату, сябру або самому сабе ў дзень Анёла. Тут давядзецца ахвяраваць, хочаш ня хочаш, асобнымі тэкстамі, прытым якаснымі. Асобны... Болей »
Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія падзеі паказаны праз гарадзенскія «акуляры». 3 гледзішча назіральніка, які знаходзіцца на беларуска-польска-літоўскім памежжы. Апроч гэт... Болей »
Цыкл вершаў «Лісты да Юліі» нашага выдатнага земляка Я.Баршчэўскага — гімн сапраўднаму каханню і тым узнёслым, а часам і трагічным перажыванням, што яму спадарожнічаюць. Гэтае выданне — пасмяротнае ў творчай спадчыне дацэнта кафедры беларускага літаратуразнаўства ВДУ імя П. М. Машэрава паэта Анатоля Канапелькі, які шмат гадоў прысвяціу вывучэнню і папулярызацыі творчасці аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Зборнік разліч... Болей »
Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў — пакрысе, з пера-пынкамі — я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва хвалявала, прываблівала, кранала за жывое, павышала мой духоўна-эмацыянальны ды інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага. Польская паэзія здаўна ўяўляецца мне высокім дрэвам, можа якраз выносіста-с... Болей »