![]() |
![]() |
У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся ў куты. / Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена: / «Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!» / Я сьню, што я прыйшла Марыяй-Магдаленай / І н... Болей »
Гэты зборнік выходзіць у свет у год святкавання 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі - вялікага дзяржаўнага дзеяча, палітыка, мысліцеля, патрыёта, чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў абароне нацыянальных інтарэсаў Бацькаўшчыны - Вялікага княства Літоўскага, пашырэнню і ўмацаванню яго магутнасці. Зборнік выдаецца намаганнямі Віцебскага аддзялення ГА "Фонд імя Льва Сапегі” - арганізацыі, якая ўжо на працягу 15 гадоў працуе над тым, ... Болей »
Са старажытных часоў вернікі праходзілі ў Ерусаліме той шлях, па якім ішоў Збаўца, несучы цяжкі крмж, і разважалі аб Яго мучэньнях. Не ўсе, аднак, маглі пайсьці ў Ерусалім, таму Касьцёл дазволіў адпраўляць Крыжовую Дарогу ў сьпецыяльна збудаваных кальварыях, у касьцёлах альбо ў дамах. У час Крыжовай Дарогі разважаем аб 14 стацыях мукі Панскай. Перанясіся думкаю ў Ерусалім, пакорна ідзі за Езусам Хрыстом і Апосталамі ў Гефсіманскі сад, у... Болей »
Кніга У. Бутрамеева знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край. Будзе цікава для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі. Кніга багата ілюстравана. Болей »
Максiм Багдановiч... Гонар нашай лiтаратуры i яе ж боль. Ен так многа зрабiў... I яшчэ больш не паспеў зрабiць. Няўмольная хвароба заўчасна зламала яго. У поўным росквiце таленту паэт памёр у дваццаць шэсць гадоў. Каля яго ложка знайшлi лiсток паперы з радкамi: „У кра'ше светлай, дзе я умiраю, У белым доме ля сiняй бухты, Я не самотны, я кнiгу маю 3 друкарнi пана Марцiна Кухты”. Гэтай кнiгай быў адзiны прыжыццёвы зборнiк вершаў Максiма ... Болей »
Укладаючы зборнічак, перакладчык меў за мэту ўвесьці ў духоўнае жыцьцё гімнаграфічную спадчыну Полацкай зямлі ў роднай мове сьв. Еўфрасіньні, Францішка Скарыны й Сымона Пятроўскага-Сітняновіча (Полацкага), каб пажыва была й для розуму, бо паводле словаў апостала Паўлы: «Калі малюся ў незразумелай мове, дык хаця дух мой і моліцца, але розум застаецца бяз плёну» (1-ы да карынцянаў 14:14). Зьмешчаныя акафісты ці то абавязаныя сваім зьяўлен... Болей »
Мелодыі і кароткія апісанні вядомых, а таксама рэдкіх, якія былі знойдзены ў фальклорных экспедыцыях, беларускіх народных танцаў, карагодаў, полек. Для ўсіх, хто цікавіцца беларускім танцапальным фалькло-рам. Можа быць выкарыстана ў дзіцячых садках, агульнаадукацыйных школах, мастацкай самадзейпасці. Болей »
Кніжка не з'яўляецца творам аўтара-прафесіянала, а стала вынікам працы калектыва настаўнікаў Беларуска-славянскай гімназіі № 36 імя Івана Мележа. Кожны, хто працуе ў школе, ведае, як складана арганізаваць цікавую, змястоўную вечарыну, ранішнік ці свята з навучэнцамі. Асабліва гэта адчувальна для тых, хто працуе ў беларускіх класах і школах і шукае свае, новыя шляхі ў рабоце з дзецьмі. Таму і выходзіць у свет гэты зборнік, які з'яўляецца... Болей »
У кнізе вядомага беларускага пісьменніка Леаніда Левановіча «Вяртанне ў радыяцыю» ўздымаюцца надзённыя праблемы жыцця пасля Чарнобыля. Аўтар сам з адселенай вёскі, сэрцам і душою перажыў чарнобыльскую бяду. Пра гэта яго апавяданні. У іх дзейнічаюць пераважна маладыя людзі, якія сталі перасяленцамі. У аповесці «Узяць пад варту ў зале суда» выкрываюцца праявы духоўнага Чарнобыля. Болей »