![]() |
![]() |
Манаграфія напісана на аснове новых і малавядомых дакументалыіых крыніц XIX-XX ст. Для яе напісання шырока выкарыстаны ўспаміны, дзённікі, лісты, запісы інш. мемуарная снадчына сведкаў тых падзей, дакументы, якія былі напісаны дзекабрыстамі іх літаратурныя гворы і інш. На багатым (|)акталагічным матэрыяле паказана роля Беларусі у гісторыі дзекабрызма. Асвятляюцца сувязі сяброў тайных таварыстваў з беларускім краем, расказваецца пра дзек... Болей »
Здавён жывуць на тэрыторыі сучаснай Беларусі татары. Пра гісгорыю іх паяўлення ў Вялікім княстве Літоўскім, пра значны у часе гістарычны перыяд, які ўключае i працяглы этап захавання нацыянальнага ўкладу жыцця, i паступовую асіміляцыю, i цесную узаемасувязь з беларусамі, расказвае кніга. Асобныя раздзелы прысвечаны сённяшняму стану матэрыяльнай і духоўнай культуры, традыцыям, побыту гэтага народа, намаганням, што прыкладаюцца па іх збер... Болей »
Манаграфія вядомага польскага сацыёлага Рышарда Радзіка прысвечана асэнсаванню гісторыі і культуры, сучасных праблем грамадскага жыцця Бсларусі ў праэкцыі на гісторыю і культуру Літвы, Польшчы і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Для сацыёлагаў, гісторыкаў, культуролагаў. Болей »
Вельмі сімвалічна, што І і ІІ з’езды беларусаў краін Балтыі і ІІІ канферэнцыя адбываліся там, дзе доўгія гады месціліся Беларуская гімназія, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Беларускае навуковае таварыства, рэдакцыі выданняў, ТБШ. Тут і сцены дапамагаюць. У сваім выступленні акадэмік Р. Гарэцкі згадаў, што ў гімназіі выкладаў яго дзядзька Максім Гарэцкі, што ў гэтых сценах узгадавалася Наталля Арсеннева, працаваў Барыс Кіт. Болей »
У далёкай Аўстраліі існуе шмат назваў, такім чы іншым чынам звязаных з Беларуссю. Сярод іх немагчыма не прыгадаць горную вяршыню, названую ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, - самае высокае месца на гэтым кантыненце. Акрамя таго беларуская мова гучыць і на вуліцах аўстралійскіх гарадоў. Выданне Наталлі Гардзіенкі "Беларусы ў Аўстраліі" прысвечана беларускай дыяспары ў гэтай далёкай краіне-мацерыку. Аўтар впадрабязна спыняецца на гісторыі эмігра... Болей »
Кніга прысьвечана аднаму з найбольш трагічных перыядаў Другой сусьветнай вайны – бітве пад Монтэ-Касіна, у якой прымалі ўдзел тысячы беларусаў. Многія з іх не вярнуліся дамоў, знайшоўшы свой спачын на монтэ-касінскіх могілках. У кнізе змешчаны поўны сьпіс беларусаў, якія загінулі ў гэтай бітве і пахаваны на тэрыторыі Італіі. Дапоўненая дакументамі і ўспамінамі сьведкаў, кніга дае магчымасьць пазнаць і зразумець падзеі тых часоў, прасачы... Болей »
У кнізе беларускага эміграцыйнага дасьледніка В. Кіпеля (нар. 1927 г.) усебакова разглядаецца гісторыя й сёньняші дзень беларускае дыяспары ў Злучаных Штатак Амэрыкі, паказваецца яе роля ў амэрыканскім жыцьці й неадлучанасьць ад беларускае нацыі й культуры. Гэтая праца, плёя шматгадовых пошукаў аўтара ў бібліятэках і архівах ЗША, эацікавіць як спэцыялістау-гісторыкаў, тах і шырокія колы чытачоў, неабыякавых да праблем гісторыі Веларусі. Болей »
Том прысвечаны аналізу вывучэння быту і культуры беларусаў з канца XVIII ст. да нашых дзён. У ім разглядаюцца асноўныя тэндэнцыі і навуковыя плыні ў дзейнасці беларускіх, рускіх, польскіх і ўкраінскіх даследчыкаў, а таксама навуковых цэнтраў (Рускага геаграфічнага таварыства і яго Паўночна-Заходняга адцзела ў Вільні, Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, якое працавала пры Маскоўскім універсітэце, мясцовых тава... Болей »
Дадзенае выданне адлюстроўвае размяшчэнне і падзел беларусаў паводле прыналежнасці да рэлігійных канфесіяў, нацыянальнай тоеснасці, моўных адносінаў. У картаграфічнай форме паказаны месцы распалажэння і пражывання асобных катэгорый людзей, грамадскіх слаёў, адукацыі. Кніга – своеасаблівы даведнік, які дае магчымасць прасачыць у якім рэгіёне мацнейшы ўплыў каталіцызма, дзе захавалася нацыянальная меншасць, у якім месцы пражывае найбольш ... Болей »
«Беларусь» — першы ў рэспубліды энцыклапедычны даведнік, у якім сабраны звесткі пра ўсе асноўныя сферы жыдцядзейнасці Беларусі. Усебакова і поўна паказаны шматвяковая гісторыя, эканоміка і навука, багатая культура і мастацтва, геаграфічныя аб’екгы, нетры, раслінны і жывёльны свет. У даведніку 4800 артыкулаў, з іх 1618 біяграфічных, 1370 ілюстрацый. Разлічаны на самае шырокае кола чытачоў, студэнтаў, школьнікаў, усіх, каго цікавяць звест... Болей »