![]() |
![]() |
Кніга распавядае аб дзейнасці дзіцячых скаўцкіх арганізацый. Акрамя гісторыі беларускага скаўтынгу коратка падаецца методыка прагрэсіўнага міжнароднага руху, што пас-пяхова дзейнічае больш чым у 215 краінах свету. Кніга ставіць перад грамадскасцю мэту далучэння дзяцей і моладзі да сусветнай супольнасці. Выданне будзе карысным педагагічным работнікам, навукоўцам, дзецям і ўсім, хто цікавідца гісторыяй Беларусі, праблемамі выхавання. Болей »
У нялёгкі час жывём, браткі 6элапыцы. Кожны дзень растуць цэны, не адступаюць ад нас наступствы Чарнобыля... Можа таму і не сьпявае беларус, хаця песьня — душа народа. Паўсюдна гучыць, у асноўным, танная расійская папса. А калі—некалі і загучыць у кампаніі песьня беларуская, то падтрымаць яе ня могуць, споваў ня ведаюць. Вось вы трымаеце ў руках кішэнны фармат бепарускага сьпеўніка, у якім сабраны несыні рознага жанру. Вялікая падзяка г... Болей »
Хрысьціяне нашага краю, праваслаўныя, каталікі і інш., лічаць гады паводле хрысьціянскай эры, г. зн. ад Нараджэньня Хрыста. Аднак у гэтым годалічэньні яны паслугоўваюцца рознымі календарамі: праваслаўныя — Юльянскім ці Старым Стылем, а каталікі — Рыгар‘янскім ці Новым Стылем, каторы ў некаторых аколіцах беларусы трапна называюць Нябесным Календаром. Але ў нашым Краю ёсьць людзі, што лічаць гады паводле іншых эраў. (1939 год у іншых года... Болей »
У калектыву супрацоўнікаў аддзела гісторыі ХХ ст. Інстытута гісторыі Літвы ў 1990-я гг. выспела думка ініцыяваць больш поўнае даследаванне тэматыкі літоўска-беларускіх дзяржаўных дачыненняў у першай палове XX ст. Вынікам гэтай задумы стала доктарская дысертацыя па гуманітарных навуках аўтара гэтых радкоў пад назвай “Беларускі фактар у фармаванні тэрыторыі літоўскай дзяржавы: этнапалітычны, палітычны, геапалітычны аспекты (1915—1923 гг.)... Болей »
У хрэстаматыі прадстаўлены лепшыя ўзоры каляндарна-абрадавай і сямейна-абрадавай паэзіі, казачнага эпасу, народнага тэатра, дзіцячага фальклору. Асобна пададзены фальклор рабочых, паэзія змагання і народна-паэтычная спадчына Заходняй Беларусі. Трэцяе выданне выйшла ў 1985 г. Болей »
Кніга ўваскрашае падзеі нашай даўніны. Упершыню ў перакладзе на беларускую мову выдаюцца «Хроніка Быхаўца», «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», Баркулабаўская хроніка, Віцебскі летапіс, Магілеўская хроніка Сурты і Трубніцкага, а таксама фрагменты «Аповесці мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскага летапісу. Гэта — чацвёрты па ліку том «Беларускага кнігазбору». Папярэднія тры выйшлі ў І'й («бардовай») серыі — «Мастацкая літаратура». Том «Бслар... Болей »
«Беларускія маршы і песьні» - гэта супольны праект рэдакцыі газэты «Наша Ніва" і камэрнага мужчынскага хору «Унія», Разам з нашым зборнікам патрыятычных песень выходзяць у сьвет аўдыёкасэта і кампакт-дыск з гэтымі творамі ў выкананьні хору. Болей »
Беларускія народныя гульні, як песні і танцы, — неад'емная частка народнай культуры. Яны цесна звязаны з нацыянальнымі традыцыямі, працоўнай дзейнасцю людзей, іх звычаямі, побытам. Таму сюжзты гульняў вельмі разнастайныя. Упершыню кніга была выдадзена ў 1969 годзе ў выдавецтве «Народная асвета» і карысталася вялікім попытам. Гэта выданне значна дапоўнена, а таксама ілюстравана. Даецца апісанне народных гульняў шырокага ўзроставага дыяпа... Болей »
У зборнік увайшлі вядомыя беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Алеся Якімовіча: «Лісіца-хітрыца», «Пшанічны каласок», «Жаронцы», «Сынок з кулачок», «Удовін сын», «Іван Світаннік» і іншыя. Болей »
Кніга знаёміць чытача з традыцыйнымі музычна-гукавымі прыладамі, якімі беларускі народ карыстаецца спакон веку розных сферах сваёй жыццядзейнасці. Даецца апісанне канструкцыі, форм і спосабаў вырабу такіх інструментаў, як дудка, жалейка. скрыпка, цымбалы, бубен, шархуны, звон і інш. Раскрываецца спецыфіка іх бытавання і роля ў вяскова-абшчыннай і музычна-выканальніцкай практыцы. Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца матэрыяльнай і духо... Болей »