![]() |
![]() |
«Мысліцелі і асветнікі Беларусі» — першы ў Рэспубліцы Беларусь энцыклапедычны даведнік, у якім змешчаны матэрыялы пра жыццёвы шлях і дзейнасць прадстаўнікоў філасофскай і грамадскай думкі і асветнікаў краіны ад старажытных часоў да пачатку 20 стагоддзя. У даведніку змешчаны больш за 650 персаналій. Выданне багата ілюстравана партрэтамі дзеячаў, выявамі мясцін, звязаных з іх жыццём і творчасцю, рэпрадукцыямі з іх твораў і карцін. Выданне... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы канфэрэнцыі, якая была арганізаваная Нарвэскім Хэльсынскім Камітэтам, Нарвэскім Пэн-Клюбам, Беларускай Асацыяцыяй Журналістаў, Беларускім Пэн-Цэнтрам. Тэксты ў кнізе апублікаваны ў дзвюх вэрсіях – па-беларуску і па-ангельску. На канфэрэнцыі асьвятляліся тэмы: інфармацыйная прастора ў посткамуністычных краінах, масавая аўдыторыя й ідэалягічны ўплыў, прапагандысцкая тактыка – прэса й улада, свабодныя мас-мэд... Болей »
Нам трэба было-б жыць, быццам энаходзіліся-б мы ў вабсягу бачаньня ўсімі. Нам трэба было-б думаць гэтак, быццам найболей сукрытыя куточкі нашае душы былі даступнымі для зроку чалавека. Бо якая карысьць ад схаваньня чаго-небудзь ад людзей? Схаваць ад Бога нічога немагчыма.., Спадзяешся ты добраслаўленьняў Неба? - будзь добрым. Аддае пашану багам той, хто крочыць па сьлядох іхных /сьледам высокіх ідэалаў іхных/. А як мы паступаем? Якімі п... Болей »
Дасьледаваньне зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх працаў Л.Юрэвіча, а найперш "Беларускай мэмуарыстыкі на эміграцыі", што пабачыла сьвет у 1999 г. у Нью-Ёрку. У кнізе ўпершыню ўводзіцца ў навукова-дасьледчы зварот агромністае нявыкарыстанае багацьце беларускіх эміграцыйных мэмуараў, якое можа стаць і стымулам, і асноваю новых грунтоўных дасьледаваньняў. Поўнымі тэкстамі ў гэтым томе друкуюцца два аўтары — Уладзімер Дудзіцкі й Вольг... Болей »
Як вядома, да 1991 году ў Беларусі йснавала агульнасавецкая сыстэма адукацыі зь мінімумам, нават у параўнаньні з суседнімі савецкімі рэспублікамі, асаблівасьцяў ды адметнасьцяў. Пры гэтым, відавочна, належным чынам ня мог выкарыстоўвацца адукацыйны патэнцыял вялікай часткі беларускага жыхарства – традыцыйна вышэйшы, чым у бальшыні рэспублік тагачаснага Савецкага Саюзу. У дачыненьні да нашых суайчыньнікаў існавалі ўсярэдненыя крытэры ацэ... Болей »
У кніжцы вядзецца гутарка не толькі пра жыццё і дзейнасць некаторых нашых славутых, але малавядомых у свеце землякоў, велічныя постаці якіх выразна выдзяляюцца на размытым часам гістарычным небасхіле, але і пра падзеі, у драматычным водгуллі якіх паўстаюць гераічныя характары, імкненні, надзеі і мары нашых дзядоў і прадзедаў. Чытач атрымае таксама агульнае ўяўленне аб узроўні і ўмовах развіцця навукі і культуры ў часы, ад нас далёкія і... Болей »
29 сьнежпя, напярэдадні Новага году, нечаканы «падарунак» атрымала Генэраяьнае консульства Расейскае Федэрацыі, што ў Берасьці. Адна з жыхарак нашага гораду паднесла прадстаўнікам гэтае дыпляматычнае ўстановы пахавальны вянок з жалобным надпісам «Вечная памяць сяброўству Расеі й Беларусі». Як ня цяжка здагадацца, гэткім своеасаблівым чынам некаторыя зь берасьцейскіх грамадзянаў адгукнуліся на падпісаныя ў Маскве пагадненьні аб далейшым ... Болей »
Берасьцейсшш філія Беларускага Праваабарончага Цэнтру „ВЯСНА-96” створана ў Берасьці напрыканцы лета 1998г. Старшынёй гэтай праваабарончай арганізацыі прызначаны намесьнік старшыні берасьцейскай Рады БНФ „Адраджэньне” Вялічкін Уладзімір Аляксандравіч. Ад самага пачатку „ВЯСНА-96” сутыкнулася зь вялікай колькасьцю заяў і скаргаў грамадзянаў на прававое бязьмежжа, чынімае ў першую чаргу аімымі дзяржаўнымі структурамі. У склаўшыхся варунка... Болей »
Я, Шчарбінскі Вадзім Уладзімеравіч, цягніком Брэст-Менск а 13.30 прыбыў на пэрон Менскага чыгуначнага вакзалу. Па выхадзе зь цягніку нашу групу затрымаў нарад міліцыі ў колькасьці 9-10 чалавек. Палову групы адвялі ў лінейны аддзел адміністратыўнага будынку вакзалу. Праз 1г.40.хв. вышэйзгаданую групу на чале са сп. Генадзем Самойленка выпусцілі. На маршруце вакзал-цэнтр на рагу вуліц Валадарскага — Ф. Скарыны чацьвёра чалавек з групы раз... Болей »
Напярэдадьні 1 траўня Берасьцейскія філіі БНФ "Адраджэньне" і БСДГ ва ўстаноўленым парадку падалі заяўкі аб прыняцьці ўдзелу ў святкаваньнях "Дня працы" з выкарыстаньнем сваёй партыйнай сымволікі, на якія берасьцейскі гарвыканкам адказаў у апошні дзень перад сьвятам, у дадатак па адказ заяўшчыкі былі вымушаныя зьвярнуцца асабіста. БНФ "Адраджэньне" атрымаў дазвол на Ўдзел у шэсці толькі пад "лукашэнкаўскімі" штандарамі ў складзе сваіх п... Болей »