![]() |
![]() |
У кнізе расказваецца пра жыццё латышоў на Беларусі. Аўтарам зроблены абагульненні, заснаваныя на фактычным матэрыяле, і разважанні пра роднаснасць менталітэтаў латышскага і беларускага народаў, пра высокі ўзровень гаспадарання латышоў. Цікава апісаны звычаі, вераванні, абрады, святкаванні. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У 1959—1965 прысуджалася літаратурная прэмія імя Я. Коласа. Ад 1972 прысуджалася Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа за лепшыя празаічныя і літаратуразнаўчыя працы. Яго імя нададзена Мінскаму паліграфічнаму камбінату, Інстытуту мовазнаўства НАН РБ, Віцебскаму драматычнаму тэатру, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН РБ і іншым бібліятэкам. Імем Я. Коласа быў названы Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй з філіялам. Імя Я. Коласа носяць... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „ Чырвоная зьмена”, „ Савецкая Беларус... Болей »
Кніга расказвае пра трагічны лёс таленавітага мастака Валянціна Рамановіча (1911-1945), які рана пайшоў з жыцця, пакінуўшы пасля сябе высокамастацкія творы. У аснову выдання пакладзены ўнікальныя дакументы і фотаздымкі з архіва мастака, выкарыстаны рэпрадукцыі яго работ з цыкла «Трокі», выкананыя ў тэхніцы медзярыта. Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны. Болей »
Колькі іх на Беластоцкай зямлі! Каб сказаць, што столькі, колькі на пагодным начным жнівеньскім небе зорак, то і гэта не было б перабольшаннем. З назвай кожнага мястэчка ці вёскі, пагорка або далінкі, нават за кожным вірам у рэчцы або валуном у полі - усюды затаіліся калі не легенда, то згадка, як небылічка, то сказ, а часам доўгае, напоўненае незвычайнымі падзеямі апавяданне. Болей »
У манаграфіі апісваецца дыферэнцыяцыя лексікі сучаснай беларускай мовы паводле сферы выкарыстання, актыўнасці выкарыстання і стылістычнай афарбоўкі; разглядаюцца гісторыя беларускай лексікаграфіі і асаблівасці фіксацыі групы асабовых назоўнікаў у розных слоўніках XX ст. Публікацыі спецыялістаў па актуальных праблемах развіцця лексічнага складу беларускай мовы змешчаны ў асобным раздзеле. Болей »
Другі том "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак. Сельская гаспадарка" падрыхтаваны на тых жа тэарэтычных і мэтадалагічных прынцыпах, што і першы том. У гэты том уключана 354 лінгвістычныя карты, на якіх паказана тэрытарыяльнае пашырэнне і супрацьпастаўленне лексікі 15-ці прадметна-тэматычных груп паводле "Інструкцыі па збіранню матэрыялаў для складання атласа беларускай мовы" (Мінск, 1971). Гэта: нябесныя свяцілы, метэаралагіч... Болей »
Апошні пяты том "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" уключае 337 лінгвістычных карт. Пераважная большасць карт прысвечана семантыцы слоў. У томе змешчана таксама значная колькасць карт па словаўтварэнні і націску. Частка карт прысвечана адрозненням у навзах посуду і плеценых вырабаў. Разлічаны атлас на моваведаў, этнографаў, фалькларыстаў, краязнаўцаў, таксама ўсіх тых, хто цікавіцца роднай мовай. <br /><br /><br /> &... Болей »
Уступныя заўвагі. Новы этап у распрацоўцы дыялекталогіі непасрэдна звязаны з вывучэннем народных гаворак метадамі лінгвістычнай геаграфіі. Вялікі размах гэта работа атрымала ў пасляваенны перыяд, які азнаменаваўся выхадам у свет такіх грунтоўных прац, як «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ДАБМ), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», якія былі створаны аб'яднанымі сіламі ўсіх філолагаў нашай рэспублікі. Лінгвісты... Болей »
Доступ да гэтай кнігі доўгі час быў вельмі абмежаваны — выдатны беларускі мовазнаўца 0. В. Воўк-Леваноріч у 30-я гады быў рэпрэсіраваны, а лічаныя экземпляры яго кнігі з'яўляюцца сёння бібліяграфічнай рэдкасцю. Дадзенае — другое — выданне перадрукавана з мікрафільма, які захоўваецца ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Болей »