![]() |
![]() |
У зборнік уваходзяць лепшыя ўзоры лірычнай народнай паэзіі ў сучасных запісах (песні аб каханні, аб сямейным жыцці, пра службу ў войску і інш.). Пры складанні зборніка ўлічваліся перш за ўсё высокія ідэйна-мастацкія вартасці твораў, якія раскрываюць багаты і цудоўны духоўны свет народа-працаўніка. Адрасуецца філолагам, літаратарам, дзеячам мастацтва і ўсім, хто цікавіцца скарбамі і каштоўнасцямі беларускай нацыянальнай культуры. Болей »
23-25 кастрычніка 1987 году ў Лодзі (Польшча) з ініцыятывы аа. Езуітаў адбылася канфэрэнцыя "Беларусы, літоўцы, украінцы, палякі - прадумовы пагаднення" ("Białorusini, Lirvini, Ukraińcy, Polacy - przesłanki pojednania"). З боку беларусаў у канфэрэнцыі ўзяў удзел пісьменьнік Сакрат Яновіч. Быў таксама запрошаны беларускі каталіцкі сьвятар з БССР, а. Уладзіслаў Чарняўскі. Ня маючы змогі прыехаць, ён прыслаў ліст, тэкст якога зьмяшчаем тут... Болей »
Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. Болей »
Яшчэ адносна нядаўна, у 50-я гады ХХ-стагоддя практычна не было іншай сувязі паміж людзьмі, якія жылі далёка адзін ад аднаго, як толькі традыцыйная паштовая сувязь. Дарэчы, у даследаваннях гісторыкаў перыяду не толькі ХХ ст., але і ранейшых часоў, значнае месца адводзіцца карэспандэнцыям. Таму што пісьмо гэта не толькі паведамленне пра надзённыя справы, але яшчэ і абмен думкамі, меркаваннямі. У лістах часам сабраны ўвесь унутраны свет, ... Болей »
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »
Весткі пра сумны стан беларускай мовы і культуры ў Савецкай Беларусі даходзілі на Захад рознымі дарогамі ад даўжэйшага часу. Асабліва шмат спрычыніліся да зразуменьня сур'ёзнасьці лраблемы "саміздатны" "Ліст да расейскага сябра" (Letter to a Russian Friend, London 1979, з паралельным перакладам на ангельскую мову), і выдатнае дасьледаваньне А. Бембеля, Роднае,слова і маральна-эстэтычны пвагрэс (Лёндан 1985). Восеньню мінулага году карыс... Болей »
Эстонскі савецкі часапіс "Вікэркаар“ надрукаваў у сваім травенскім нумары выняткі з лісту 28 дзеячаў беларускай культуры да Міхайлы Гарбачова ў справе паложаньня беларускай мовы і культуры ў БССР (Гл. тэкст ліста ў выданьні: "Лісты да Гарбачова". Лёндан, Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі, 1987). Такім чынам тэрміны "інтэрнацыяналізм“ і “дружба народаў" атрымалі новае -непрадбачанае камуністычнымі савецкімі ўладамі, якія любяць і... Болей »
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла Ларыса Геніюш са сваёй зэльвенскай хаты. Інфармаванасці Паэткі можа пазайздросціць і чалавек сённяшняй інтэрнэтнай эпохі. А тады ёй пі... Болей »
У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў бабруйскай калоніі, дзе ў 2012 - 2014 гадах знаходзіўся Алесь Бяляцкі. У гэты перыяд да яго прыйшлі тысячы лістоў падтрымкі зь Беларусі і ўсяго сьвету. Гэта была нябачаная дагэтуль сітуацыя. Былі дні, калі аднаму палітычнаму вязьню прыходзіла болей лістоў салідарнасьці, чым усім дзьвюм тысячам зьняволеных бабруйскай калоніі. Такая хваля падтрымкі выклікала нявольную павагу да палітычнага зьняволенага ... Болей »
Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў — пакрысе, з пера-пынкамі — я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва хвалявала, прываблівала, кранала за жывое, павышала мой духоўна-эмацыянальны ды інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага. Польская паэзія здаўна ўяўляецца мне высокім дрэвам, можа якраз выносіста-с... Болей »