![]() |
![]() |
Кніга нямецкага гісторыка Райнэра Лінднэра з'яўляецца першым даследаваннем узаемадачыненняў гістарычнай навукі і палітыкі ў Беларусі. Бесстаронне аналізуючы шматбаковую сувязь паміж гісторыяй, фармаваннем нацыі і дзяржаўнай палітыкай, аўтар стварае панараму інстытуцыйна-кадравых і канцэптуальна-зместавых пераменаў у беларускай гістарыяграфіі ад яе станаўлення да нашагачасу. Выданне разлічана на гісторыкаў, культуролагаў і палітолагаў. Болей »
Вядучай ідэяй выдання з'яўляецца выкарыстанне культурнага патэнцыялу i не аграрных спосабаў развіцця сельскіх тэрыторый. У выданне ўвайшлі навуковыя і інфармацыйныя матэрыялы праекта «Жывая гісторыя майго краю», апісанне адукацыйных семінараў і мясцовых ініцыятыў. Выданне адрасавана шырокаму колу спецыялістаў сферы дадатковай адукацыі i культуры, актывістам некамерцыйных арганізацый i мясцовых ініцыятыўных груп, прадстаўнікам бізнес-суп... Болей »
Падручнік па гісторыі Беларусі Яўгена Мірановіча адрасаваны ліцэістам, у першую чаргу беларусам. Яны менавіта павінны пазнаць свае гістарычныя карані. Ліцэістам палякам можа ён дапамагчы вызваліцца з-пад улады міфаў, стэрэатыпаў і прадузятасцей, якія нараслі ў дачыненні да беларусаў - блізкага палякам, не толькі па геаграфічных мерках, народа. Менавіта на ніводным паграніччы гісторыя суседніх нфрагмент)ародаў не перапляталася так моцна.... Болей »
Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867-1934) - адзін з пачынальнікаў беларускай гістарычнай навукі. Ен быў таксама даследчыкам этнаграфіі. фальклору. літаратуры Беларусі. У сярэдзіне 20-х гадоў ён падрыхтаваў да друку «Гісторыю Беларусі», якую пільныя цэнзары палічылі ідэалагічна шкоднай і не выпусцілі ў свет, а яе аўтар мусіў з'ехаць з Беларусі. Але ж даўно вядома, што напісанае застаецца. Цудам ацалеў і рукапіс «Гісторыі Беларусі», ён быў сх... Болей »
Дарагія юныя сябры! Вы распачынаеце вывучэнне гісторыі Беларусі. Беларускі народ мае доўгую, няпростую і гераічную гісторыю. Гэты падручнік пазнаёміць вас з яе важнейшымі працэсамі, падзеямі і фактамі. Храналагічныя рамкі падручніка — з найстаражытнейшых часоў да ўступання Беларусі ў эпоху імперыялізму. Асноўным яго зместам з'яўляецца развіццё першабытнаабшчыннага ладу, феадалізму і прамысловага капіталізму. Болей »
Гістарычная інфармацыя гэтага дапаможніка пададзена ў адпаведнасці з існуючымі вучэбнымі праграмамі вну і сярэдніх школ і праграмамі ўступных экзаменаў у вну. Яна прадстаўлена такім чынам, каб сканцэнтраваць увагу навучэнца на ўспрыманне і засваенне дакладных звестак: фактаў, падзей, тэрмінаў. Вялікая ўвага звернута да разгляду характэрных экзаменацыйных пытанняў. Гэты дапаможнік будзе карысны пад час як падрыхтоўкі да заняткаў, так і а... Болей »
Этнічная супольнасць крывічоў-палачан стварыла тэрытарыяльную аснову дзяржавы - Полацкай зямлі і вызначыла сабой яе характар. Гістарычна першае дзяржаўнае ўтварэнне крывічоў-палачан уяўляла племянное "княжанне", у якім насельніцтва было звязана ўжо не кроўнароднаснымі, а суседскімі тэрытарыяльнымі адносінамі, што склаліся ў час рассялення славян сярод балтаў. Змешванне балтаў і славян у межах полацкага княжання садзейнічала іх зліццю. Д... Болей »
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі. Павел Лойка памёр 22 кастрычніка 2010 г... Болей »
У пятым томе адлюстравана гісторыя беларускага народа на працягу 1917-1945 гг., яго сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае, культурнае развіццёваўмовах БССР і Заходняй Беларусі, якая былаў складзе Полыпчы, учасы Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў, студэнтаў, выкладчыкаў гісторыі, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
У чацвёртым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі: з канца XVIII ст. да 1917 г. У гэты час натэрыторыі Беларусі адбываліся падзеі агульнарасійскага, еўрапейскага і нават сусветнага маштабаў. Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў, студэнтаў, выкладчыкаў гісторыі, усіх, хто шкавіцца псторыяй Беларусі. Болей »