![]() |
![]() |
Аддаем у Вашыя рукі Дараггя Сябры зборнік нашых беларускіх песень. Думаем што дапаможам ляпей пазнаць частку нашай беларускай культуры, спадчыну нашых продкаў. У сьпеўніку знайшліся нашыя фальклорныя песні,лесні нашых паэтаў якхя апявалі наш нерод, прыгажосць нашай зямлі і мовы. Болей »
Кніга прысвечаная маладаследаваным і малавядомым падзеям беларускага супраціву — Слуцкаму паўстанню, дзейнасці антысавецкай партызанкі ў 20-я гады XX стагоддзя, выдатным асобам таго часу. Аўтарка знайшла і выкарыстала шмат раней невядомых крыніцаў, у тым ліку і дакументы ДПУ, прыватныя лісты, успаміны ветэранаў. Яна дакладна абвяргае міф камуністычнай прапаганды аб тым, што беларускі народ падтрымліваў бальшавіцкі рэжым. Болей »
Праца кандыдата гістарычных навук Н.Стужынскай выканана ў межах праекту "Псторыя, якой няма ў падручніках" і прысвечана маладаследаваным і малавядомым падзеям Беларускага Рэзістанса: Слуцкаму паўстанню і дзейнасці антысавецкай партызанкі ў 20-я гады XX ст. У дадатку прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць тагачасную барацьбу. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »
Кніга прысвечаная маладаследаваным і малавядомым падзеям беларускага супраціву — Слуцкаму паўстанню, дзейнасці антысавецкай партызанкі ў 20-я гады XX стагоддзя, выдатным асобам таго часу. Аўтарка знайшла і выкарыстала шмат раней невядомых крыніцаў, у тым ліку і дакументы ДПУ, прыватныя лісты, успаміны ветэранаў. Яна дакладна абвяргае міф камуністычнай прапаганды аб тым, што беларускі народ падтрымліваў бальшавіцкі рэжым. Болей »
У кнізе з пазіцыі дасягненняў сучаснай навукі прааналізаваны ўсе найважнейшыя этапы гісторыі краіны – ад засялення яе тэрыторыі чалавекам, фарміравання беларускага этнасу, беларускай мовы, праз развіццё яе гісторыі, асветы, навукі, культуры, асноўных відаў мастацтва, рэлігіі і да ўтварэння беларускай нацыі і самастойнай незалежнай дзяржавы. Грунтоўна разглядаюцца дасягненні Рэспублікі Беларусь у развіцці эканомікі, навукі і культуры, шт... Болей »
Тыднёвік Беларусаў Польшчы "Ніва" - адно з буйнейшых перыядычных выданняў на Падляшшы. Безумоўна, што асноўным момантам выдання з’яўляецца тэма Радзімы, краіны, да якой адносіцца нацыянальная свядомасць. Беларусь на старонках выдання - не заўсёды родная краіна. Не таму, што так мяркуюць аўтары, а менавіта таму, што часта так лічаць беларускія чыноўнікі, якія незадаволена паціскаюць плячыма, пачуўшы родную мову. Ведаючы сваю мову, можаш ... Болей »
Упершыню ў Беларусі на аснове дакументальных і картаграфічных крыніц разглядаецца гісторыя фарміравання граніц Беларусі - ад старажытных часоў да сучаснасці. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, пытаннямі яе суверэнітэту і незалежнасці Болей »
Гэта другое выданне кніжкі (першае выйшла ў 1993 г.). дзе на аснове дакументальных і картаграфічных крыніц разгядаецца гісторыя фарміравання граніц Беларусі — ад старажытных часоў да пачатку нашага стагоддзя. Новае выданне спраўлена і дапоўнена найбольш значнымі выявамі карт, якія друкаваліся ў мінулыя стагоддзі. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, пытаннямі ўзнікнення яе сучаснай тэрыторыі. Болей »
Выданне змяшчае ў сабе артыкулы і матэрыялы, якія прагучалі на ІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў, што адбыўся ў Мінску ў траўні 1995 г., і быў прысвечаны праблеме Бeлaрусі «паміж Усходам і Захадам». Праблемам міжнацыянага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Адметна, што ўдзельнікаў кангрэсу віталі міністр замежных спраў Беларусі, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, Барыс Кіт. Непасрэдна на кангрэсе ... Болей »
Кніга сабрала ў сабе матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў, які адбыўся ў Мінску ў траўні 1995 г. і быў прысвечаны праблеме Бeлaрусі «паміж Усходам і Захадам». Канферэнцыя мела некалькі напрамкаў, сярод якіх гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні, пытанні адукацыі, моўныя і літаратурныя кантакты. Сапраўды, Беларусь геаграфічна размешчана паміж Захадам і Усходам, што налажыла моцны адбітак не толькі на гісторыю краіны, але і на ... Болей »