![]() |
![]() |
Найвялікшым племем былі крывічы, каторыя жылі па вышнявінах рэк — Заходняй Дзьвіны, Дняпра і Лаваці. Што датычыць назвы «крывічы», то адны вучоныя гавораць, што крывіча так назвалі за тое, што ён быў хітры, крывадушны чалавек. Другія вучоныя вядуць імя «крывічы» ад слова «кроў», тады назву «крывічы» магчыма разумець: «сваякі па крыві», кроўныя. Рас- кіданыя па шырокаму абшару, крывічы сваёю назваю як-бы падкрэсьлівалі сваё сваяцтва. Др... Болей »
Выдатнае месца ў гісторыі Полаччыны здабыў Рагвалодаў прапраўнук Усяслаў. На яго асобе сконцэнтравалася шмат легэндарных і летапісных вестак. Калі іх сабраць, то мы маем такі малюнак асобы Усяслава. Шчыра працаваў князь для паляпшэньня Полацкай тэрыторыі, баронячы яе ад націску суседзяў і нападаючы на суседнія, асабліва Кіеўскую, тэрыторьгі. Ня ведаў ён праз усё сваё доўгае жыцьцё, што такое вольны час і адпачынак. 1 адкуль толькі ўз... Болей »
Звыклі мы ў ранейшыя часы да вялікіх абшараў, да вялікіх цыфраў. Дзеля гэтага звыклі мы лічыць нашу бацькаўшчыну зусім невялікаю і няпрыметнаю па абшары яе тэрыторыі і па ліку яе насельнікаў. Пэўна, можа так яно і будзе, калі мы параўнаем Беларусь з так званымі «вялікімі» дзяржавамі, як, напрыклад, Вялікабрытанія, Нямеччына, Францыя з колёніямі, Кітай, былая Расія і г. д. Але будзе ня так, калі параўнаем Беларусь з такімі невялікімі д... Болей »
То быў нядобры знак. Так лічылі ўсе жыхары града Жоўны - ад простага пасынка ў князёвай дружыне да самога князя князёў ліцьвінскіх Жывінбуда. Сярод яснага дня на вачах люду, як лятавец, зляцеў з неба чорны каршук на галубоў, што сядзелі пасярод двара князёвых харомаў. Вострыя кіпцюры драпежніка ўпіліся ў белую галубку, і ў паветры растаў яе перадсмяротны ўскрык. Каршук панёс у кіпцюрах сваю здабычу. К вечару пра гэта ведалі жыхары гра... Болей »
Падымалі чары і рогі з медавінай на трэбішчы, мо апошні раз у жыцці. Хто ведае, як здзейсніцца над чалавекам воля багоў. Можа, прынясуць з сечы дадому на шчытах, а можа, і вып'е хмельную чару за перамогу над ворагам і на трызне па сябрах. Сядзелі перад вогнішчамі, пілі медавіну. Князёвы отракі падносілі кожнаму смажанае на вогнішчы мяса ахвярнага быка. З'елі яго. Отракі тут жа паднеслі розную ядзь: мяса, рыбу, пірагі, сыры, тварог і п... Болей »
На сучасным этапе гісторыя Віцебска ў значнай ступені раскрываецца ў крыніцах пасвечаных праблематыцы гісторыі Полацкай зямлі. Пры наяўнасці мноства гістарычных дакументаў і матэрыялаў, найноўшых дадзеныя археалагічных даследаванняў і супастаўленні разнастайных крыніц узрастае колькасць пытанняў і прапаноў на шляху іх тлумачэння, што значна адбілася на гістарыяграфіі дадзенага гістарычнага рэгіёна. У раннефеадальны старажытнарускі э... Болей »
Аснову планіроўкі раннесярэднявечнага Віцебска, як сцвярджае археолаг Л.У. Калядзінскі у артыкуле “Сярэдневечны Віцебск як эталонный помнік матэрыяльнай культуры Беларускага феадальнага горада”, складалі вулічныя маставыя (шырынёй да 4,5-5 м), падпарадкаваныя рэльефу мясцовасці. Яны выяўленыя падчас раскопак 1980-90-х гг. і ў прадградье, і ў вакольным горадзе, і на дзяцінцы. Вулічныя маставыя насцілаліся з дошак або бярвеністых абрэзкаў... Болей »
Беларуская міфалогія: Энцыкляпэдычны слоўнік – бадай адзіны пакуль даведнік такога тыпу, дзе ў альфавітным парадку сабраныя зьвесткі пра міфічныя постаці, вераваньні й традыцыі беларускага этнасу. Аўтары ў вельмі даступнай форме, простай ды цікавай мовай апісалі язычаскіх багоў, нячысцікаў, сьвяты і зьвязаныя з імі традыцыі, элементы жытла, рэчы паўсядзённага ўжытку, зь якімі нашы продкі суадносілі вераваньні і забабоны. Кніга дае магчы... Болей »
Асвятляюцца асноўныя тэарэтычныя пытанні розных раздзелаў беларускай мовы, акрэсленыя праграмай для паступаючых у ВНУ. Прыводзяцца парадак і ўзоры аналізу слоў, словазлучэнняў і сказаў. Для паступаючых у ВНУ, педвучылішчы, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі. Можа быць выкарыстаны вучнямі сярэдніх школ, слухачамі курсаў, а таксама тымі, хто вывучае мову самастойна. Болей »
Уключаны асноўныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы, якімі неабходна авалодаць для паспяховай здачы пісьмовага экзамену па беларускай мове. Прыводзяцца практыкаванні для трэніроўкі, замацавання і кантролю навыкаў, тэксты для дыктантаў. Для паступаючых у ВНУ, педвучылішчы, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі. Можа быць выкарыстаны вучнямі сярэдніх школ, слухачамі курсаў, а таксама тымі, хто вывучае мову самастойна. Болей »