![]() |
![]() |
У кнізе на этнаграфічным і лінгвістычным матэрыяле паказана беларускае вяселле на Гродзеншчыне. Упершыню комплексна разглядаюцца абрад і вусная народная творчасць, звязаная з вясельным абрадам: зычэнні, прыказкі, тосты, фразеалагізмы. Разлічана на работнікаў культуры, настаўнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Беларусі. Болей »
Навукоыв-папулярнае выданне, падрыхтаванае калектывам аўтараў, прысвечана гісторыі беларускага замежжа, суайчыннікам, што пакінулі сваю гістарычную радзіму ў розныя часы і ў сілу абставін рассяліліся па ўсім свеце. Сваёй працай і талентам яны пакінулі яркі адбітак у гісторыі чалавецтва, унеслі ўклад у развіццё навуковай думкі, культуры, адукацыі, ваеннае і палітычнае будаўніцтва краін пражывання, развіццё сусветнай цывілізаціі ў цэлым. ... Болей »
Цягам больш чым двух гадоў у аўтарскіх нарысах я дзяліўся з чытачамі газеты „Ніва" і слухачамі Беларускага Радыё Рацыя сваімі ўражаннямі пра падарожжы, расказваў пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштонасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з'явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці. Гэтая кніжка падсумаванне зроблен... Болей »
Разглядаюцца шматгранныя аспекты з дзейнасці беларускага каталіцкага духавенства, а менавіта: прававыя асновы і арганізацыя ксяндзоў-беларусаў у пераломныя моманты (1914–1921 гг.), віды і змест душпастырскай і грамадска-культурнай працы беларускага каталіцкага духавенства ва ўмовах ціску і праследу канфесійнай і нацыянальнай палітыкі ІІ Рэчы Паспалітай (1921–1939 гг.). Дадзеная манаграфія з’яўляецца лагічным працягам манаграфіі: «Белару... Болей »
Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага кафлярства. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамя... Болей »
Літаратурнае аб'яднанне "Белавежа" (сёння фактычна саюз беларускіх пісьменнікаў Польшчы), пакліканае да жыцця 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку - з ініцыятывы Георгія Валкавыцкага, выпускніка Літаратурнага інстытута ў Маскве, тадышняга галоўнага рэдактара тыднёвіка "Ніва" - адзначае ўжо свой 45-гадовы юбілей. Болей »
Звесткі пра асаблівасці літаратурнага вымаўлення, артыкуляцыю галосных і зычных гукаў беларускай мовы падмацаваны прыкладамі вымаўлення кожнага гуку асобна і спалучэнняў яго з іншымі гукамі. Для адпрацоўкі дыкцыйнай выразнасці і практычнага засваення нормаў беларускага літаратурнага вымаўлення ў дапаможніку змешчаны прыказкі, прымаўкі, чыстагаворкі. скорагаворкі, асобныя строфы з вершаў беларускіх папаў. Для студэнтаў, выкладчыкаў белар... Болей »
Кніга прысвечана гісторыі развіцця аднаго з прыгажэйшых рамёстваў. Багата ілюстраванае выданне паказвае творы майстроў-дызайнераў, якія апрацоўваюць узоры для шклозаводаў. Тут убачым і вырабы, якія былі выпушчаны ў абмежаванай серыйнай вытворчасці, але і шмат, а, магчыма, большасць такіх, якія існуюць ці існавалі ў адзіным экзэмрляры. Гэта і непаўторныя жырандолі, якія выконваліся для разнастайных палацаў, гэта і вітражы, мініяцюрныя су... Болей »
Рэспубліканская мастацкая выстаўка "Беларусь - трэцяму тысячагоддзю"27 снежня 2000 года - 25 лютага 2001 года, 3-25 сакавіка 2001 года. Болей »
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. «Усе народы,—пісаў В. Р. Бялінскі,—таму толькі і ўтвараюць сваім жыццём адзін агульны акорд сусветна-гістарычнага жыцця чалавецтва, што кожны з іх уяўляе сабою адметны гук у гэтым акордзе, бо з зусім аднолькавых гукаў ... Болей »