![]() |
![]() |
Асноўная публікацыя нумару — "Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня". Яна складаецца з запісаных гісторыкам Яўгенам Анішчанкам успамінаў дэпутатаў Вярхоўнага савета 12 скліканьня, якія ўзялі ўдзел у галадоўцы пратэсту ў знак пратэсту супраць плянаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму (адбыўся 14 траўня 1995 году). Галадоўка была гвалтоўна спынена супрацоўнікамі міліцыі і спэцслужб у Доме ўраду ў ноч з 11 на 12... Болей »
У нумары: крытычны артыкул Андрэя Казакевіча "«Druvis»: праект балцкае ідэнтычнасьці", дасьледаваньне Ёжэфа Бёрача і Магуа Саркар "Што такое Эўрапейскі Зьвяз?", агляд крыніцаў Анатоля Сідарэвіча "Антон Луцкевіч: ад краёвасьці да незалежніцтва (1916—1918)", п'еса "Каханак" нобэлеўскага ляўрэта Гаралда Пінтэра і інш. Болей »
У гэтым нумары: Віталь Сіліцкі пра вынікі Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне "Выбары палітычнагавыбару", Пётра Рудкоўскі пра ірацыянальнае ў палітычным "Чатыры кулі для прэзыдэнта. Каханьне і сьмерць у беларускай палітыцы", Андрэас Капэлер пра "двухсэнсоўнасці русіфікацыі". Таксама ў нумары — гутарка з Алегам Латышонкам "Цяпер мне падабаецца толькі опэра", раман Уільяма Фолкнэра "Гоман і ятра" ў перакладзе Яна Максімюка, і іншае. Болей »
У гэтым нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага на кнігу Аляксандра Фядуты "Лукашенко. Политическая биография" пад назвай "Недапісаная гісторыя, неканчатковы дыягназ", аналітыка Нярус Пракявічуса "Дыскурс прапаганды газэты «Советская Белоруссия»", агляд Андрэя Казакевіча "Суперновая сучаснасць: Рэклама сістэмы і канец гісторыі", дасьледаваньне Кімітакі Мацузаты "Рэжым Лукашэнкі як выспа папулізму ў акіяне кланавай палітыкі", раман Габрыеля Г... Болей »
У гэтым нумары: Сяргей Дубавец "Ня трэба двух, каб пачаць", Уладзімер Роўда "Вытокі нацыяналізму", Сяргій Якельчык "Нацыяналізм украінцаў, беларусаў і славакаў". Таксама ў нумары публікуюцца: лібрэта оперы Наталлі Арсенневай "Лясное возера" і фрагменты "Маніфеста" Унабомбера. Сярод аўтараў нумара — Алесь Сімакоў, Юрась Бушлякоў, Вінцэсь Мудроў, Андрэй Катлярчук, Кастусь Травень, Аляксей Бацюкоў і інш. Болей »
Тэма нумару: Мэдыцына (Ігар Сарокін "Псыхічныя парушэньні ў незалежнай Беларусі", Віталь Кошалеў "Патагенэз беларускага мэнталітэту", Алесь Наўроцкі "Лірыка"). Таксама ў нумары публікуюцца вершы Людкі Сільновай, Валянціны Аксак, Андрэя Хадановіча, Міколы Раманоўскага; Лісты Ўладыкі Васіля (Тамашчыка) да Юркі Віцьбіча і інш. Болей »
У гэтым нумары: рэцэнзія Сакрата Яновіча "Дастаеўскі Беларусі" (на кнігу Vasil Bykaŭ: „Ściana“, tłum. Czesław Seniuch, Jan Maksymiuk, wyd. SETPro, Białystok 1999.), артыкул Андрэя Екадумава "Мёртвыя сярод жывых", эсэ Юрыя Андруховіча "Малая інтымная урбаністыка", аналітычны артыкул Рычарда Пайпса "Што Расіі ўзяць у ХХІ стагодзьдзе і што пакінуць у мінулым" і інш. Болей »
Тэма нумара: Слоўнік Свабоды. "Слоўнік Свабоды“. "Слоўнік Свабоды“. Такі назоў рэдакцыя „ARCHE“ дала канцэптуальнаму праекту Беларускай службы Радыё Свабода „Слова дня“. Штодзень на працягу ўсяго 1999 году ў вызначаны час на хвалях „Свабоды“ грымелі „словы“, агучаныя жывым голасам іх аўтараў. Цяпер „словы“ можна прачытаць і на паперы. (З прадмовы да нумара). Болей »
У гэтым нумары: рэцэнзіі Андрэя Дынька "Найноўшая гісторыя яцвягаў" і Анатоля Сідарэвіча "Поўны не акадэмічны. З нагоды першых шасцi тамоў поўнага збору твораў Янкi Купалы i каментароў да iх"; аналітычны артыкул Жана-Шарля Ляльмана "Інтэграцыйная стратэгія Лукашэнкі" і інш. Сярод аўтараў нумара — Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко, Павал Абрамовіч, Віктар Мухін. Болей »
Тэма нумара: Адам Глобус. У выданні публікуюцца гутаркі з Адамам Глобусам, запісаныя Аляксандрай Андрыеўскай ("Гульні з народам"), тэксты Адама Глобуса і пра Адама Глобуса (Андрэй Савіцкі і Надзея Садзікава). Таксама ў нумары: Камасутра; альбомная проза (Францішак Хлус, Марцін Юр) і альбомная лірыка (Уладзімер Караткевіч, Галіна Булыка, Леанід Дранько-Майсюк) і інш. Болей »