![]() |
![]() |
Даследаванне кандыдата гістарычііых навук Л.М.Несцерчука закранае глыбінныя праблемы аховы матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі, яе сучаснага стану і перспектывы далейшага развіцця. Кніга будзе карыснай для спецыялістаў аховы гісторыка-культурнай спадчыны, рэстаўратараў, архітэктараў, архіўных, музейных і бібліятэчных работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ, навучэнцаў іншых навучальных устаноў. Яна таксама ўяўляе цікавасць для вучо... Болей »
Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця гістарычнага Ашмянскага павета ВКЛ і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на трох міжнародных навуковых канферэнцыях «Гальшанскія чытанні». Галоўны блок артыкулаў разглядае шматлікія пытанні гісторыі і культуры Ашмяншчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі. Болей »
Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой... Болей »
У брашуцры змешчаны лекавыя замовы, якія прыйшлі да нас з глыбокай даўніны. Ім надавалася магічная сіла. Разам з рознымі рацыянальнымі і ірацыянальнымі спосабамі народнай медыцыны яны павінны былі дапамагчы чалавеку ў барацьбе з хваробамі. Разлічанае на шырокае кола чытачоў. Болей »
У 2002 „Белавежа” выдала паэтычны томік Віктара Стахвюка Багровы цень на сваёй мове. Хоць інцыдэнтальныя ў статыстычным аспэкце, паэтычныя зьдзяйсьненьні Сачко, Баравік і Стахвюка сваімі мастацкімі вартасьцямі выразна ўзвышаліся па-над сярэднім літаратурным узроўнем Беласточчыны, непасрэдна даказваючы патэнцыйна вялікія творчыя магчымасьці беларусаў-падляшоў у сваёй мове. (Pravapis.org) Болей »
Дыякан: У міры Госпаду памолімся. За мір з вышынь і збаўленне душ нашых Госпаду памолімся. За мір усяго свету, дабрабыт святых Божых Цэркваў і з’яднанне ўсіх Госпаду памолімся. За святы храм гэты і за тых, што з вераю, благагавеннем і страхам Божым уваходзяць у яго, Госпаду памолімся. За вялікага Спадара і айца нашага Свяцейшага патрыярха Аляксія і за Экзарха яго Спадара нашага Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Філарэта [і за Спадара... Болей »
На зямлі высакароднага, зычлівага і працавітага народа - беларусаў жыве зьменька татараў. Іх так мала, што ў звычайных даведніках колькасць не пазначаецца, бо складае каля 0,12% ад насельніцтва Беларусі. Калі ж палічыць, колькі засталося нашчадкаў татараў, што пасяліліся на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў канцы ХІV стагодздзя, то іх яшчэ менш (Прадмова, фрагмент) Болей »
Тэматычнае кола балад вядомага беларускага паэта Алега Лойкі дастаткова шырокае: гэта сюжэтныя апавяданні пра юнага партызана, пра рэкі Неман i Днепр, пра Максіма Багдановіча i Экзюперы. Але галоўная тэматычная аснова зборніка — гнеўны пратэст супраць вакны і агрэсіўных задум імперыялістычных сіл. Болей »
Для адных гісторыкаў С. Балаховіч быў усяго толькі “выдатным (магчыма, нават геніяльным) камандзірам партызанскай дывізіі”. Іншыя называюць генерала і ягонае войска “падраздзяленнем наёмнікаў з вялікім баявым досведам”, якое не мела выразных палітычных лозунгаў, дзякуючы чаму польскі ўрад і пагадзіўся пакінуць яго на фронце. Аднак на самай справе найбольш значнымі былі не столькі здольнасці ці асабістыя якасці генерала, а тое, наколькі ... Болей »
У кнізе раскрываецца сустнасць таталітарнай формы кіравання сацыяльна-эканамічнымі, грамадска-палітычнымі, культурнымі працэсамі, прычыны і этапы ўсталявання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, яе ўкараненне ў розныя сферы жыцця савецкага, у тым ліку беларускага грамадства. Адлюстраваны стваральныя і адмоўныя бакі гэтай формы праўлення, метады дасягнення пастаўленых мэт, паказаны спробы пераадолення з сярэдзіны 50-х гадоў некаторых праяў... Болей »