![]() |
![]() |
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але плана... Болей »
Убрашуры раскрываюцца вытокі беларускай дзяржаўнасці, абгрунтоўваецца права беларускага народа на незалежнасць і суверэнітэт. Выданне арыентавана на шырокае кола чытачоў. Болей »
У зборніку публікуюцца даклады ўдзельнікаў Міжнароднага круглага стала, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Оскара Кольберга, «Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны», які адбыўся 25-26 чэрвеня 2014 года ў Мінску і Пінску. У дакладах разглядаюцца актуальныя праблемы фалькларыстыкі, этнаграфіі, этнамузыкалогіі і іншых праблем народазнаўства, роля асобы ў развязанні гэтых праблем. Кніга адрасуецца спецыяліст... Болей »
У шостым выпуску беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час», як і ў папярэдніх, змешчаны цікавыя для аматараў айчыннай гісторыі і культуры матэрыялы. Сярод іх — дакументы з беларускіх, французскіх і расійскіх архіваў, датычныя ўдзельнікаў Барскай канфедэрацыі і паўстання 1863 года, а таксама пісьменнікаў XIX ст.; успаміны пра Сакрата Яновіча і Кіма Хадзеева; недрукаваныя лісты Зоські Верас, Піліпа Пестрака; карэспандэнцыя «Нашай ... Болей »
У чацвёрты выпуск альманаха «Асоба i час» увайшлi матэрыялы, прысвечаныя выдатным дзеячам гiсторыi i культуры, чые лёсы звязаныя з беларускай зямлёй. Сярод iх Аляксандра Нарбут, Адам Мiцкевiч, Уладзiслаў Плятэр, Вацлаў Ластоўскi, Яўген Барычэўскi, Зоська Верас, Ларыса Генiюш, Васiль Быкаў. Пра свае сустрэчы i ўражаннi распавядуць чытачам нашыя сучаснiкi — удзельнiк змагання пад Монтэ-Касiна Мiкалай Махнач, журналiсты Валянцiна Трыгубовi... Болей »
«Асоба і час» — альманах пра людзей, чые жыццё было звязанае з Беларуссю. У першы выпуск альманаха ўвайшлі матэрыялы, прысвечаныя як добра вядомым асобам (Васіль Быкаў, Пётр Машэраў, Зоська Верас, Фёдар Фёдараў), так і тым, хто пакуль не стаў часткай свядомасці нашага народа, але заслугоўвае. Болей »
Другі выпуск беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» складаецца з матэрыялаў, прысвечаных як шырока вядомым у нашай гісторыі князю Вітаўту Вялікаму, пісьменнікам Уладзіміру Караткевічу, Васілю Быкаву і Максіму Лужаніну, архітэктару Івану Жалтоўскаму, так і сціплым грамадзянам Беларусі, успаміны і дзённікі якіх дапамагаюць лепш зразумець іхні час. Усе публікацыі падрыхтаваныя адмыслова для нашага выдання. Альманах адрасуецца ву... Болей »
У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу Сыльвестру Бабіновічу. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі Анатоль Сідарэвіч, Лявон Юрэвіч, Натальля Гардзіенк... Болей »
Артыкулы маладых даследчыкаў з Беларусі, Порльшчы, Украіны прысвечаны вядомым і малавядомым асобам усеагульнай і айчыннай ністорыі са старажытнасці да нашых дзён. У працах зроблена спроба вызначыць уклад многіх славутых людзей, „малога чалавека” ў палітыку, эканоміку, рэлігію, культуры, навуку і іншыя сферы дзейнасці. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавіцца актуальнымі праблемамі гістарычнай навукі. Болей »
Артыкулы маладых даследчыкаў з Беларусі, Порльшчы, Украіны прысвечаны вядомым і малавядомым асобам усеагульнай і айчыннай ністорыі са старажытнасці да нашых дзён. У працах зроблена спроба вызначыць уклад многіх славутых людзей, „малога чалавека” ў палітыку, эканоміку, рэлігію, культуры, навуку і іншыя сферы дзейнасці. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавіцца актуальнымі праблемамі гістарычнай навукі. Болей »