![]() |
![]() |
Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя. Болей »
Гэты нумар ужо другі з серыі «ARCHE», прысвечанай аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і замежнай беларусістыкі. У ім вы знойдзеце крытыку таго, што пішацца ў Беларусі (а значыць адлюстроўвае навуковыя кампетэнцыі, светапогляд і жыццёвую пазіцыю беларускай інтэлігенцыі), а таксама таго, што пішацца пра Беларусь за мяжою. Сярод аўтараў нумара — Сцяпан Стурэйка, Валерый Дубоўскі, Анатоль Тарас, Павел Баркоўскі, Алесь Смалянчук, Сяр... Болей »
У дадзеным нумары сабраныя артыкулы, якія ахопліваюць шырокі спектр штодзённага жыцця насельніцтва Беларусі ў розныя эпохі. Сярод аўтараў нумара — Наталля Сліж, Алег Ліцкевіч, Iрына Герасiмава, Дзмітрый Віцько, Ірына Кітурка, Аляксандр Радзюк і інш. Болей »
Немагчыма ўявіць вывучэньне гісторыі і аналіз сучаснасьці Беларусі без дасьледаваньня і асэнсаваньня пратэстанцкай спадчыны. Многія пытаньні гісторыі пратэстантызму ў Беларусі яшчэ чакаюць свайго дасьледчыка, але галоўнае палягае ў тым, каб пачаць гэтую справу. Спадзяемся, што гэты нумар часопісу «ARCHE» адкажа на некаторыя пытаньні і паспрыяе лепшаму веданьню нашай гісторыі і нашай сучаснасьці. (З прадмовы да нумара) Болей »
Нумар прысвечаны беларускаму Палессю. У ім сабраныя гістарычныя, этналягічныя, этнасацыялягічныя, крытычныя й іншыя дасьледаваньні й матэрыялы, прысьвечаныя рэгіёну. Часопіс зьмяшчае карты палескай тапанімікі, рэдкі падбор фотаздымкаў Палесься міжваеннага часу, якія былі знойдзеныя да трактату польскага сацыёляга Юзафа Абрэмскага, праца якога таксама зьмешчана у нумары. Сярод іншых тэмаў аўтарка Дарота Міхалюк асьвятляе спрэчку вакол Па... Болей »
Нумар прысвечаны падзеям канца 2010 года: чарговым прэзідэнцкім выбарам, брутальнаму разгону Плошчы-2010 і яго наступствам. Аснову нумара склалі сведчанні відавочцаў падзеяў, меркаванні экспертаў. Анатоль Сідарэвіч, Пачатак чарговага цыклу # Андрэй Пачобут, Час закручваць гайкі # Віталь Сіліцкі. Русіфікацыя + каланіялізм = грамадзянская нацыя? Сацыялогія моўна-культурнага пытання ў беларус # Выбары 19 снежня: аналітычная справаздача # ... Болей »
Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні прадмета дзяржаўнай ідэалогіі, будове лініі Сталіна, якая сведчыць аб імкненні да маніпуляцыі грамадскай думкай, ці акцэнтаванні ўвагі ... Болей »
Тэма нумару: Партызаны і паліцаі. Тэксты, уключаныя ў гэтае выданне, у большасці сваёй прысвечаныя якраз адлюстраванню розных бакоў вышэйадзначаных аспектаў гісторыі Беларусі пад нямецкай акупацыяй у 1941—1944 гг. Тут ёсць як публікацыі, прысвечаныя праблемам нацысцкага тэрору, здзяйснянага немцамі пры дапамозе сваіх прыхільнікаў з ліку мясцовага насельніцтва ў мэтах «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання» ці пад шыльдай змагання з ... Болей »
Тэма нумару: Ахвяры і каты. Паводле сваёй тэматыкі нумар з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай “Паліцаі і партызаны” , то бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Ужо шмат гадоў у беларускіх інтэлектуальных колах вядуцца (у тым ліку і з выхадам на шырэйшыя пласты грамадства) няспынныя дыскусіі адносна таго, кім лічыць тых беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія наважы... Болей »
2011 год для Беларусі розныя эксперты неаднаразова называлі «пераломным момантам» або «біфуркацыйнай кропкай», і для таго было нямала падставаў: у эканоміцы – змена трэнду анабалічнага эканамічнага росту на суровую рэальнасць гіперінфляцыі і трохразовай дэвальвацыі, у геапалітыцы – «рашучы» разварот да ўсходніх суседзяў і «санкцыі» Еўрасаюза. Болей »