- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета VII Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачалася 15 жніўня. Некаторыя ўдзельнікі чакалі гэтых дзён амаль цэлы год. Санктуарый Маці Божай сабраў каля 300 маладых людзей, якія прыехалі сюды з Віцебска, Глыбокага, Полацка, Шаркаўшчыны, Мёраў, Мінска, Астраўца і іншых куткоў Беларусі. Кожны з маладых людзей прыехаў не толькі, каб радасна, са спевам і малітвай, правесці час, але і каб распазнаць сваё пакліканне. Кожны з нас звязвае сваё жыццё неразрыўным вузлом з Панам Богам. Чым мацнейшы гэты вузел, тым большай будзе вера, а таксама і пакліканне. Таму тэма сустрэчы гучыць менавіта так: “Пакліканні – дар Божай любові”. Выбіраць свой жыццёвы шлях чалавек пачынае ў маладосці, калі перад ім усё наперадзе. Тут, у Браславе, перад абліччам Маці Божай моладзь мела магчымасць папрасіць Заступніцу аб распазнанні жыццёвай дарогі.