- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Двухдзённыя ўрачыстасці ў Будславе сёлета праходзілі 3-4 ліпеня. Людзі пачалі збірацца ўжо зранку, адчувалася, што набліжаецца свята. У ваколіцах мястэчка чуюцца спевы пілігрымаў, пад’язджаюць аўтобусы і машыны. У цягніку будслаўскага напрамку моладзь едзе з там-тамамі, жанчыны старэйшага пакалення ўсю дарогу моляцца на ружанцы. Вялікая група людзей “высыпаецца” з цягніка і ідзе да святыні, у якой знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай.