- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Супольнасць маладых людзей пры любым касцёле – гэта важны паказчык душпастырскай працы. Сталыя людзі, пры ўсёй павазе, перажылі савецкі духоўны чарнобыль, таму яны ў касцёле будуць заўсёды. Яны – своеасаблівы авангард, цяжкая артылерыя. А моладзь гэта такая катэгорыя людзей, якая патрабуе шмат сэрца і ласкі. Іх простай традыцыяй не ўтрымаеш. Калі толькі фармальна. Ды й калі тут увогуле можна ўжываць слова “ўтрымаеш”.