- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новым Лучана Павароці называюць 34-гадовага законніка Алесандра Брустэні з Асізі*. Заўважыў яго вядомы брытанскі прадзюсар, які прапанаваў манаху запісаць дыск на легендарнай студыі ў Лондане, дзе ў свой час запісваліся «The Beatles» і «Pink Floyd». Усе грошы, атрыманыя ад продажу дыскаў, пойдуць на дабрачыннасць. Брат Алесандра кажа: ”Гісторыя св. Францішка вельмі падобная да маёй. Унутры свайго сэрца ён вырашыў абвяшчаць Госпада музыкай, танцам, радасцю. І я адчуваю тое самае. Музыка для мяне – гэта прамая сувязь з Богам. Гэта шлях камунікацыі з Ім. І гэта шлях, які Бог выкарыстоўвае, каб камунікаваць з намі. Прыгожы шлях. Бо прыгажосць – гэта асаблівасць Бога”. Малады манах пачаў спасцігаць музыку ў якасці арганіста. Вельмі любіць Моцарта, Вівальдзі і Пучыні. Сярод сучасных кампазітараў Алесандра вызначае Майкла Джэксана, прызнаючыся, што ў юнацтве нават мог станцаваць яго знакамітую “месячную паходку”. Сённяшняе яго музычнае захапленне – гэта ісландская спявачка Бьёрк. Сольны дыск брата Алесандра ўжо запісаны. У продаж павінен паступіць у кастрычніку. Гэта будзе сумесь традыцыйных і сучасных рэлігійных спеваў, уключна з малітвай аўтарства святога Францішка.