- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
”Бэтэль – Карытас” - крыніца міласэрнасці і любові. Па прыкладу польскага клуба “Betel”, у якім займаюцца маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, у лютым 2005 года пачаў працаваць клуб “Бэтэль – Карытас” у Глыбоцкай парафіі. Ля яго вытокаў стаяў ксёндз Кшыштаф Мікалайчык. Сёння клуб актыўна развіваецца: маладыя людзі, якіх ён аб’яднаў у адну супольнасць, працуюць па меры сваіх магчымасцяў, ладзяць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, сябруюць. Мы – адна сям’я. Калі “Бэтэль – Карытас” толькі заснаваўся, нас было пяцёра: сястра Таццяна Данч, я і трое дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Цяпер у клубе 15 чалавек.