- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Святая Імша была цэлебраваная Яго Эксцэленцыяй біскупам Уладзіславам Бліном. У ёй удзельнічалі таксама: ксёндз-дырэктар Пастаральнага цэнтра з Мінска, святары з Камаяў, Варапаева, Лучая, Празарокаў, Крулеўшчыны, Віцебска. Прыехалі са сваім святаром дзеці і парафіяне са Слабодкі (дыякан Даніла быў там на практыцы, як семінарыст на працягу сваёй вучобы). Пастаўскі касцёл быў перапоўнены людзьмі. Вельмі ўзнёсла і прыгожа спяваў хор. Шмат радасных слёз пралілося ў час Святой Імшы: вернікі душой прыкіпелі да ксяндза Данілы, усім вельмі падабаліся яго шчырыя ўзнёслыя казанні на роднай мове. Таму словы біскупа пра тое, што ксёндз Даніла застаецца служыць у Паставах, успрынялі з вялікай радасцю.