be
pdf

Каталіцкі веснік 12 (141) 2022

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя людзі добрай волі! “І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе” (Лк 2,7). Такім простым сказам, радасным і адначасова сумным, перадае Святое Пісанне праўду пра выключную ў гісторыі падзею – нараджэнне Божага Сына. Радасным, бо нарадзіўся Першынец, Той, на Якім споўніліся старадаўнія прароцтвы, і Які стане пераможцам граху і смерці. Сумным, бо застаўся непажаданым, адкінутым тымі, дзеля каго прыйшоў у гэты свет, дзеля каго прынізіў сябе як Бог, стаўшы Сынам Чалавечым. Аднак не ўсё было так кепска. Бо Нованароджанага Збаўцу сагравала любоў Яго Матулі, апека Яе мужа, і Яго абранага бацькі. Здзіўленне і радасць пастушкоў – простых людзей вялікага сэрца – і прыгожыя спевы Анёльскага войска разам са ззяннем Бэтлеемскай зоркі. З году ў год мы не проста ўзгадваем гэтую падзею. Насамрэч мы яе перажываем! Бо Бог ёсць вечны і Яго нараджэнне трывае няспынна! Ён нараджаецца там, дзе з верай прымаюць Ягонае Слова. У кожнай людской душы, якая не закрывае сябе для духоўных каштоўнасцей і не баіцца быць чулай на патрэбы бедных і абяздоленых. Там нараджаецца Бог. Знакам таму ёсць спакой і любоў “доўгацярплівая, ласкавая, якая не зайздросціць..., не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай, усё зносіць, усяму (Божаму) верыць, на ўсё спадзяецца. (пар: 1 Кар 13, 4-7).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2022-11
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Copyright: © 2022 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org